У Пінскім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях праведзены вучэбна-метадычныя зборы з адказнымі асобамі суб’ектаў гаспадарання г. Пінска і Пінскага раёна. Мерапрыемства было падрыхтавана работнікамі сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны. Мэта збору – давесці да адказных асоб арганізацыйна-метадычныя ўказанні на 2026 год.
У першы дзень заняткі правялі з прадстаўнікамі гарадскіх арганізацый, у другі – раённых. Перад работнікамі выступілі начальнік гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Цітоў, першы намеснік начальніка аддзела Аляксей Саленка, намеснікі начальніка аддзела Андрэй Шкабара і Дзмітрый Кахнюк. Спецыялісты гаррайаддзела падзяліліся важнай інфармацыяй, якая дапаможа прадухіліць надзвычайныя сітуацыі і захаваць жыцці.
Асноўную частку збораў правёў начальнік сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Андрэй Рамановіч.
На вучэбна-метадычным зборы былі падведзены вынікі работы за 2025 год і пастаўлены задачы на 2026-ы. Даведзены парадак дзеянняў па сігналах абвесткі ГА, алгарытмы дзеянняў пры пагрозе або ўзнікненні НС мірнага і ваеннага часу.
– Правядзенне такіх вучэбна-метадычных збораў спрыяе павышэнню ўзроўня падрыхтоўкі адказных асоб і гатоўнасці да дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый, – падкрэсліў Мікалай Цітоў.
Падрыхтавала Іна Урбановіч
Фото прадастаўлены Пінскім гаррайаддзелам па надзвычайных сітуацыях
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
