7.8 C
Пинск
Суббота, 27 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Актуально Общество

Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія ДЗЯМ’ЯНКІ

Я – Уваскрэсенне і Жыццё. Хто верыць у Мяне, будзе жыць.
(Ян 11,25).

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія ДЗЯМ’ЯНКІ

Пасля перыяду велікапостнага сузірання таямніцы Хрыстовага Крыжа мы ўваходзім у перажыванне найважнейшых падзей у гісторыі нашага збаўлення: перамогі Хрыста над грахом, смерцю і моцамі цемры. Пасля драмы Вялікай пятніцы надыходзіць дзень Уваскрэсення Божага Сына. Жыццё перамагае смерць. Праслаўляем Езуса Укрыжаванага і Змёртвыхпаўсталага. З верай і надзеяй спяваем радаснае «Аллелюя!».

У гэтыя велікодныя дні Касцёл нагадвае нам словы святога апостала Паўла: «Калі вы разам з Хрыстом паўсталі з мёртвых, шукайце таго, хто ў вышынях, не таго, хто на зямлі» (1 Кал 3, 1-2). Уваскрэсенне нашага Пана адкрывае перад намі перспектывы вечнага жыцця. Пойдзем жа гэтым шляхам пасхальнай веры, якая вядзе нас да Дому Айца. Будзем сведкамі праўды пра Уваскрэсенне і перамогу жыцця. Занясём гэтае пасланне, пацверджанае словам і дзеяннем, асабліва тым, хто ахінуты змрокамі цярпенняў і пакутаў у нашыя часы. Толькі Хрыстус можа прынесці сапраўднае жыццё і перамогу над кожнай цемрай гэтага свету.

Няхай радасны вокліч «Аллелюя!» загучыць у гэтыя пасхальныя дні ў нашых дамах з асаблівай моцай. Няхай перажыванне таямніцы Уваскрэсення Езуса Хрыста напоўніць нашыя сэрцы глыбокім супакоем і ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Пан вызваліць нас ад усялякіх клопатаў, цяжкасцяў і неспакояў. А Яго пасхальнае бласлаўленне няхай пераменіць нашае жыццё і пакажа адпаведны напрамак далейшага шляху ў супакоі і сапраўднай радасці.

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

Антоні ДЗЯМ’ЯНКА, біскуп Пінскі.
Пінск, Вялікдзень, 2022 г.

Оставить комментарий

Похожие новости

В филиале «Женская консультация» УЗ «Пинский межрайонный родильный дом» открылся психологический кабинет «За жизнь»

pv

Всегда ли можно сделать так, как хочется?

pv

Урок мужества, посвященный годовщине аварии на ЧАЭС, прошел в Пинске

pv
ТГ канал