-0.5 C
Пинск
Воскресенье, 22 декабря, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Вечар памяці, прысвечаны Анатолю Шушко

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц адбыўся вечар памяці, прысвечаны нашаму земляку, паэту, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолю Шушко.

Вечар памяці, прысвечаны Анатолю Шушко – Ёсць паэты, якіх заўсёды адчуваеш сваімі добрымі субяседнікамі і душэўнымі спадарожнікамі. Да такіх можна аднесці і Анатоля Іванавіча Шушко – таленавітага майстра высокага слова, самабытнага аўтара, – адзначыла дырэктар ДУК “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Вольга Антанчук. – Анатоль Іванавіч ахвотна сустракаўся з чытачамі ў бібліятэках, з настаўнікамі і вучнямі ў школах, са студэнтамі, умеў па-мастацку чытаць свае творы.

Вечар памяці, прысвечаны Анатолю ШушкоДаніну памяці паэту выказалі калегі па пяру, удзельнікі клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі”, навучэнцы Пінскага каледжа УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”. Кранула ўсіх выступленне жонкі паэта Любові Міхайлаўны.

Вечар памяці, прысвечаны Анатолю ШушкоЛірыка Анатоля Іванавіча непаўторная і шчырая. Бо і сам паэт быў чалавекам шчырым і адкрытым. А памяць пра яго назаўжды застанецца ў нашых сэрцах і літаратурных творах.

Падрыхтавала Іна УРБАНОВІЧ.

Оставить комментарий

Похожие новости

Органам загса исполнилось 107 лет

pv

Игорь БРИЛЕВИЧ: «Дети – наше будущее. Мы должны сделать все для того, чтобы они были счастливыми»

pv

С акцией «Наши дети» Молотковичскую школу-интернат посетили гости из области

pv

Вы не можете скопировать содержимое этой страницы

ТГ канал