5.6 C
Пинск
Среда, 15 октября, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

В Пинске пинчанкам вручили ордена Матери

У Беларусі традыцыйным лідарам па колькасці мнагадзетных сем’яў лічыцца Брэсцкая вобласць. Іх у паўднёва-заходнім рэгіёне пражывае каля 22 тысяч. Прычым прыкладна 8% такіх сямейных пар выхоўваюць пецярых і больш дзяцей.




Згодна з Указам № 137 «Аб 
узнагароджанні», які падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка 22 красавіка 2020 г., ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 60 жанчын Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Прыемна, што 15 з іх – пінчанкі. 






Людміла Мікалаеўна БАБІЧ, 
работніца вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ЭлКіс» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»; Лілія Віктараўна ГУЗАВЕЦ, хатняя гаспадыня; Наталля Вітальеўна ЖУК, прадавец магазіна «Пралеска» Пінкавіцкага гандлёвага філіяла «Надзея» Пінскага раённага спажывецкага таварыства; Васіліна Васільеўна КОВАЛЬ, прадавец магазіна «Пралеска» прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мартыс»; Марына Фёдараўна ЛІТВІН, канструктар адзення адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе»; Юлія Сяргееўна ЛЯВОНАВА, размеркавальнік работ закрытага акцыянернага таварыства «Амкадор-Пінск»; Таццяна Мікалаеўна ЛЯШЧЫНСКАЯ, хатняя гаспадыня; Вольга Валянцінаўна МАКАРЭВІЧ, гардэробшчык установы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»; Ірына Аляксандраўна НАВАРЫЧ, лабарант ветэрынарнай лячэбніцы ўстановы «Пінская гарадская ветэрынарная станцыя»; Н адзея Ю р’еўна Н АЗАРЧУК, хатняя гаспадыня; Вольга

Іванаўна ПАЛХОЎСКАЯ, бухгал
тар унітарнага гандлёва-вытворчага прадпрыемства «Палескія сувеніры» рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся»; Вольга Аляксандраўна ПРАКОПЧЫК, работніца ўстановы адукацыі «Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя А.Я.Кляшчова»; Таццяна Яўгеньеўна РУДНІК, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў філіяла закрытага акцыянернага таварыства «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў»; Алена Мікалаеўна СТУПАКОВА, памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 28 г. Пінска»; Таццяна Мікалаеўна ШЧАРБУК, бухгалтар аддзела па адукацыі Пінскага райвыканкама.

Падрыхтавала Алена ДАБРАВОЛЬСКАЯ
Фота Натальі ЛЯШКЕВІЧ

Похожие новости

Стартовала Неделя родительской любви

pv

Ушел из жизни ветеран войны Борис Тимофеевич Пуш

pv

14 октября – День стандартизации

pv
ТГ канал