10.8 C
Пинск
Четверг, 18 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Узнагарода «Чалавек года» у намінацыі «малады вытворца» у Алены Мядзведзевай

  Менавіта такімі словамі можна ахарактарызаваць майстра-брыгадзіра філіяла ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» запалкавай фабрыкі Алену Мядзведзеву. І выразным пацвярджэннем таму з’яўляецца яе ўзнагарода «Чалавек года» у намінацыі «малады вытворца».

  Сама Алена родам з горада Баранавічы, а ў Пінск трапіла пасля размеркавання ва ўніверсітэце. Скончыла яна Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт у якасці інжынера-тэхнолага па дрэваапрацоўцы. З таго часу прайшло ўжо больш за чатыры гады, а дзяўчына і далей працуе на фабрыцы.Алене спадабалася ў Пінску!

  А.Мядзведзева не з тых людзей, якія хочуць усё і адразу. Яна паступова дасягае сваіх мэт. Нягле-дзячы на тое што яна з’яўляецца майстрам-брыгадзірам і ў яе падначаленні больш за 60 чалавек, яна сама вывучыла ўсе тонкасці вытворчасці запалак, ведае абавязкі сваіх рабочых і цяпер у любы момант можа падмяніць кагосьці на абсталяванні.

  Да таго ж яна зарэкамендавала сябе як адказны і высокакваліфікаваны працаўнік. Гэтая маладая, энэргічная, ініцыятыўная дзяўчына ў любых абставінах выконвае практычныя задачы, якія ставяцца перад ёю. У яе абавязкі ўваходзіць у першую чаргу арганізацыя вытворчага працэсу. Гэта даволі складана, але за час працы Алены на фабрыцы з яе брыгадай праблем не ўзнікала.


  А яшчэ дзяўчына прымае актыўны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах. Праца ў яе, канешне, тэхнічная, ды толькі Алена творчы чалавек. У вольны час любіць майстрыць штосьці сваімі рукамі: вязаць, рабіць цікавыя кампазіцыі з паперы і саломкі.

  Яна дабразычлівая, сціплая, спагадлівая дзяўчына, якая між тым ведае, на што яна здольная і чаго яшчэ прагне дасягнуць.

  За чатыры гады работы ў калектыве набыла аўтарытэт. Не кожны малады спецыяліст можа такім пахваліцца. Ды толькі дзякуючы сваім ведам, прафесійнай кампетэнцыі, выдатным узаемаадносінам з падначаленымі і кліентамі і прагай да павышэння якасці вытворчага працэсу Алена змагла заслужыць павагу калег.

  Жадаем Алене пакарыць новыя рабочыя, творчыя і жыццёвыя вышыні!

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

Оставить комментарий

Похожие новости

Правовой приём граждан по трудовым вопросам прошел в городе Пинске на КПУП «Пинскводоканал» и в городском объединении профсоюзов

pv

Семь человек получили разъяснения на профсоюзном правовом приеме в Пинском районе

pv

В Пинском аграрном технологическом колледже выбрали профсоюзного лидера

pv
ТГ канал