17.3 C
Пинск
Среда, 1 мая, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Урокі жыцця для выхаванцаў дзіцячага сада №14 г. Пінска праводзяць у музейным пакоі

Вядома, што выхаванне і навучанне дзяцей патрэбна пачынаць з самага маленства. Кожны дарослы з’яўляецца настаўнікам свайму ці чужому дзіцяці. Таму ён павінен даць сапраўдны ўрок жыцця.

Урокі жыцця для выхаванцаў дзіцячага сада №14 г. Пінска праводзяць у музейным пакоі
Дараваць, быць удзячным, любіць – духоўна-маральныя паняцці, якія мы прывіваем сваім выхаванцам. Педагагічны калектыў ДзУА “Дзіцячы сад №14 г.Пінска” і бацькі сабралі ў музейны пакой і сістэматызавалі мясцовы этнаграфічны матэрыял. Напачатку красавіка наша дашкольная ўстанова прыняла ўдзел у гарадской дэкадзе педагагічнага майстэрства “Духоўна-маральнае развіццё асобы дзіцяці: вопыт і ініцыятывы”.

Урокі жыцця для выхаванцаў дзіцячага сада №14 г. Пінска праводзяць у музейным пакоі Урокі жыцця для выхаванцаў дзіцячага сада №14 г. Пінска праводзяць у музейным пакоі
Адно з мерапрыемстваў, прапанаваных педагогам, была экскурсія ў музейны пакой “Праз старажытнасць – у будучыню”, якую правяла выхавацель дашкольнай установы Л.С. Кахнюк.
Музейны пакой падзелены на дзве часткі: першая – беларуская хатка і яе напаўненне: мэбля, посуд, прылады працы, адзенне і прадметы побыту; другая – сучасныя вырабы народных промыслаў, карта Пінска, тэматычныя паліцы “#1рэгіён”, “Мая Радзіма”, “Мая душа па кроплі збірае…” і інш. Удзельнікі экскурсіі даведаліся, што галоўным момантам у жыцці селяніна была пабудова хаты, дзе патрэбна было для яе выбраць пляцоўку, як спраўлялі затым наваселле, чаму печ называлі Маці або Пані. Пра тое, што ёсць у вясковай хаце месца, не забытае Богам, спрадвеку якое ачышчала і ўзвышала чалавека, рабіла яго лепшым, – Покуць або Чырвоны кут. І пасядзець там за сталом – сімвалам жыцця і дастатку – лічылася за вялікі гонар, апавядала педагог-экскурсавод.
Знаёмства з другой часткай музейнага пакоя пачалося з разгляду вырабаў сучасных народных промыслаў. Удзельнікі экскурсіі даведаліся пра цяперашні стан прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у аб’яднанне “Белмастацкапромыслы” і адыгрываюць важную ролю ў адраджэнні народных рамёстваў, пра іх прадукцыю, якая адпавядае выклікам часу.

Урокі жыцця для выхаванцаў дзіцячага сада №14 г. Пінска праводзяць у музейным пакоі Урокі жыцця для выхаванцаў дзіцячага сада №14 г. Пінска праводзяць у музейным пакоі
Радзіма – гэта тое асяроддзе, у якім чалавек жыве, дзе яго карані знаходзяць спрыяльныя ўмовы для свайго развіцця. Таму духоўна-маральнае выхаванне немагчыма без прывіцця любові да малой радзімы – горада Пінска, і наогул да нашай Беларусі, беларускай зямлі, якія, дзякуючы Прэзідэнту А.Р. Лукашэнку і працы нашага народа, выглядаюць прыгожа і прывабна. “Мы – за мірную, квітнеючую, незалежную краіну са сваёй самабытнасцю і нацыянальнай самасвядомасцю!” – такімі словамі закончыла экскурсію педагог. Прымала ўдзел у мерапрыемстве старшы інспектар кіравання па адукацыі Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Л.С. Зосімава, якая падзякавала педагогу за цікава праведзеную экскурсію, за родную мову, з дапамогай якой мы далучаемся да сваіх продкаў і сваіх нашчадкаў, ацаніла сабраны ў музейным пакоі матэрыял.

Людміла КАХНЮК,
выхавацель дашкольнай адукацыі,
вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДзУА “Дзіцячы сад №14 г.Пінска”.

Оставить комментарий

Похожие новости

Юные парохонцы выиграли в областном футбольном турнире

pv

В Пинском ГОВД встретились с ветеранами-ликвидаторами последствий аварии на ЧАЭС

pv

Юные участники ведомственных конкурсов

pv
ТГ канал