9.1 C
Пинск
Четверг, 13 ноября, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

У школе №10 прайшла ўрачыстая прысяга навучэнцаў ваенна-патрыятычнага класа

  На днях у сярэдняй школе №10 прайшла ўрачыстая прысяга навучэнцаў ваенна-патрыятычнага класа. Да таго ж гэта першы ў Пінску клас з пагранічнай накіраваннасцю.



  Для дваццаці вучняў 10 «А» класа гэта быў важны і хвалюючы момант. Прымалі прысягу ў школьнікаў начальнік Пінскага пагранічнага атрада Максім Віктаравіч Бутранец і старшыня ветэранскай арганізацыі пагранатрада Анатоль Мікалаевіч Ксёндзык. Новаспечаным «ваенным» былі ўручаны пасведчанні віцэ-курсантаў, пагоны малодшых сяржантаў для двух камандзіраў аддзяленняў і зялёныя фуражкі — адметны знак для пагранічнікаў.


  Акрамя таго, прывітаць дзесяцікласнікаў прыйшлі намеснік начальніка аддзела адукацыі па спорту і турызму гарвыканкама Людміла Сцяпанаўна Былінская і начальнік аддзела прызыву гарадскога аб’яднанага ваеннага камісарыята Аляксандр Валянцінавіч Герасіменка. Віцэ-курсантам пажадалі быць прыкладнымі вучнямі, сапраўднымі сябрамі, абачлівымі спагадлівымі да чужой бяды, годнымі і вернымі абаронцамі Айчыны. 


  Прыняць рашэнне вучыцца ў ваенна-патрыятычным класе — гэта значыць праявіць жаданне ў будучым папоўніць рады Інстытута пагранічнай службы, ваенных факультэтаў ВНУ, каб затым у званні лейтэнантаў стаць пад сцягі органаў пагранічнай службы.

Пажадаем віцэ-курсантам здзяйснення жаданняў у атрыманні афіцэрскіх пагонаў.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота Ганны Вярэніч

Похожие новости

Любопытная статистика отдела загс

pv

Выпущено свыше 19 тонн рыбы во время осеннего зарыбления водоемов в Беларуси

pv

Свет понимания и поддержки

pv
ТГ канал