9.1 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

У Пінску выбрана лепшая пярвічка Беларускага саюза жанчын

  У Пінску ўпершыню прайшоў агляд-конкурс на лепшую пярвічку гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Конкурс праводзіўся з мэтай актывізацыі і павышэння эфектыўнасці грамадскай дзейнасці пярвічных арганізацый БСЖ, а таксама дзеля таго, каб вызначыць асноўныя напрамкі іх работы.

  Удзельнікам патрэбна было прадставіць заяўку-справаздачу работы за 2016 год, а ў ёй творча раскрыць усе бакі дзейнасці сваёй пярвічкі, падрыхтаваць эсэ аб дзейнасці арганізацыі, дэманстрацыйныя матэрыялы аб рабоце пярвічкі, яе дасягненнях, узнагародах, у тым ліку фота- і відэаматэрыялы. Важным было таксама асвятленне работы ў СМІ.
 
 Удзел у конкурсе прынялі васемнаццаць пярвічных арганізацый БСЖ. У выніку трэцяе месца занялі пярвічкі Пінскага каледжа УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» (старшыня Е.П.Валіахметава) і ДУА «Сярэдняя школа №11» (старшыня Т.М.Глаўко), другое – ДУА «Яслі-сад №19» (старшыня Т.М.Чарнюк) і ДУК «Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» (старшыня Дз.А.Лагодзіч). Лепшымі ў гэтым годзе сталі пярвічкі ДУА «Сярэдняя школа №1» (старшыня Т.Я.Краўчук) і ААТ «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе» (старшыня А.М.Шаламіцкая).

  Старшыня гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» Валянціна Кулак у сваім віншавальным слове выказала меркаванне, што ў наступным годзе конкурс атрымаецца больш патрабавальным, таму што ўжо будзе на што раўняцца. І тады на адное прызавое месца прыйдзецца адна пярвічка.

  Кіраўніцтва БСЖ у Пінску паабяцала, што гэты конкурс стане традыцыйным для горада.
 
  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
   Фота Ганны ВЯРЭНІЧ

  На фота: старшыня пярвічкі сярэдняй школы № 1 Т.Я.Краўчук (у цэнтры) у акружэнні сваіх калег Ю.А.Каньковай, К.А.Хаміцэвіч, В.А.Панасюк і П.П.Якушэнка (злева направа).

Оставить комментарий

Похожие новости

Урожай-2024 – В Плещицах сеют яровые

pv

Прошел конкурс профессионального мастерства “Лучший по профессии” среди социальных работников района

pv

Подписан план взаимодействия ДОСААФ и отдела по образованию райисполкома

pv
ТГ канал