-8 C
Пинск
Среда, 31 декабря, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

У Пінску выбралі лепшых Дзеда Мароза і Снягурку — фотарэпартаж

 

Навагоднія святкаванні прыйшлі нарэшце і ў цэнтр горада. Напярэдадні канікул і свят «запалілі» галоўную елку, а таксама выбралі лепшых Дзеда Мароза і Снягурку. 



  Дзетвара сабралася на плошчы, каб паглядзець на навагодняга чараўніка. Але перш чым завітаць у госці самому, ён адправіў наперад сваіх памочнікаў: маладых Дзедаў Марозаў, Снягурак і другіх казачных герояў.


Былі тут і зайчыкі з ваўкамі, і мышкі з кошкамі, і лісічкі з мядзведзямі. Звяртаў на сябе ўвагу і сімвал будучага года — Чырвоны Агністы Певень, які іграў на гармоніку.

  Дзедаў Марозаў і Снягурак было так многа, што яны вырашылі пазмагацца, хто з іх лепшы. Такім чынам, Маці Зіма правяла першы гарадскі фестываль-конкурс «Super Дзед Мароз — 2017». Была выбрана лепшая пара навагодніх герояў, а таксама вызначаны некаторыя намінацыі.

  Пасля паказаў конкурсных нумароў на свята нарэшце завіталі на сваіх конях галоўныя Дзед Мароз з унучкай Снягуркай. Вось тут і вызначылі лепшых у конкурсе.


  У выніку ўзнагароду за «Лепшую сюжэтна-гульнявую праграму» атрымалі сярэдняя школа №8 і абласны цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. «Самымі таленавітымі» сталі прадстаўнікі прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці, «Адкрыццё года» — цэнтральная паліклініка. У намінацыі «Лепшыя вобразы» перамаглі казачныя героі з каледжа машынабудавання, дарэчы, пеўнік з гармонікам быў менавіта ў іх.


  А самую галоўную ўзнагароду атрымалі навучэнцы Пінскага каледжа УА «Брэсцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» Ганна Алесюк і Артур Кураш (на фота знізу). Менавіта яны сталі Супер Дзедам Марозам і Снягуркай.


  Напрыканцы Агністая Малпа перадала наказ і права кіраваць годам Чырвонаму Пеўніку, а доўгачаканыя госці адправіліся далей — патрэбна ж яшчэ наведацца да другіх дзяцей. А для пінчукоў былі арганізаваны конкурсы і святочная дыскатэка.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
   Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

Похожие новости

«От всей души» поздравили постояльцев пансионата «Пина»

pv

С акцентом на среднемесячную зарплату и инвестиции в основной капитал

pv

Почему в этом году пиротехника опасна вдвойне?

pv
ТГ канал