4 C
Пинск
Пятница, 19 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

У Пінску адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць аб вянчанні Якуба Коласа

  На званіцы Свята-Варварынскага сабору ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць аб вянчанні Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (Якуба Коласа) і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай.

  Добра вядомы пінскі перыяд жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі. У маладосці Якуб Колас працаваў настаўнікам у Пінкавічах, а з 1912-га некалькі год з’яўляўся выкладчыкам аднаго з гарадскіх прыхадскіх вучылішчаў. Палескія ўражанні пісьменніка знайшлі мастацкае адлюстраванне ў яго творах. Менавіта тады адбыліся перамены ў асабістым жыцці. Канстанцін Міцкевіч ажаніўся з выкладчыцай чыгуначнай школы Марыяй Каменскай. У чэрвені 1913 года яны прынялі таінства шлюбу і благаславенне ў Прэабражэнскай царкве, якая ўваходзіла ў склад будынкаў Варварынскага манастыра. Зараз аб гэтай падзеі будзе нагадваць мемарыяльная дошка. У яе ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел нявестка Якуба Коласа Аляўціна Цімафееўна і ягоныя ўнучкі Марыя Міхайлаўна і Вера Данілаўна Міцкевіч.



  Дарэчы, у горадзе над Пінай нарадзіўся першынец Міцкевічаў — Даніла, які стаў вучоным-хімікам, а потым узначаліў літаратурны музей Якуба Коласа. Вось такія лёсы, звязаныя з Пінскам.

  Старшыня гарвыканкама Андрэй Уладзіміравіч Мулярчык падкрэсліў, што пінчукі шчыра шануюць памяць Песняра. Ёсць вуліца Якуба Коласа, яго імя носіць гарадская дзіцячая бібліятэка, у Музеі Беларускага Палесся захоўваюцца кнігі з аўтографамі Якуба Коласа і Данілы Канстанцінавіча, а таксама рэчы з дома Балевічаў, дзе жылі Міцкевічы і дзе таксама ўсталявана мемарыяльная дошка.



  Ад імя родных Вера Данілаўна падзякавала за ўвагу да захавання спадчыны Якуба Коласа і адзначыла, што не так шмат прыкладаў, калі адзначаюцца месцы, дзе бралі шлюб вядомыя людзі. Напрыклад, гэта датычыць маскоўскага храма Вялікага Узнясення, у якім вянчаліся Аляксандр Пушкін і Наталля Ганчарова. Таму для Пінска вялікі гонар мець мемарыяльную дошку, што сведчыць аб важнай падзеі ў біяграфіі класіка беларускай літаратуры. Права далучыцца да гэтага гістарычнага моманту і адкрыць дошку было прадастаўлена родзічам пісьменніка, старшыні гарвыканкама Андрэю Мулярчыку і архіепіскапу Стэфану. Пасля чаго адбылося богаслужэнне.Х



  Сустрэчы нашчадкаў песняра з пінчукамі працягваліся ў час наведвання коласаўскіх мясцін сталіцы Палесся, музея і дзіцячай бібліятэкі.

  Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ.

  Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

О тарифах на электрическую энергию, отпускаемую населению в 2024 году

pv

Художники из Пинска завершили создание в Витебске первого в Беларуси эко-мурала

pv

Сергей СОЗОНЧУК: «Порядок нужен не проверяющим, а каждому из нас»

pv
ТГ канал