7.7 C
Пинск
Вторник, 4 марта, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

У Пінкавіцкім дзіцячым садзе размаўляюць па-беларуску

У Пінкавіцкім дзіцячым садзе размаўляюць па-беларуску

У Пінкавіцкім дзіцячым садзе размаўляюць па-беларуску

21 лютага мы адзначалі Дзень роднай мовы. Многія заўважылі, што перадачы на нацыянальных каналах тэлебачання і радыё трансліраваліся па-беларуску. Чаго не скажаш пра Пінкавіцкі дзіцячы сад, дзе яна гучыць штодзень.

У Пінкавіцкім дзіцячым садзе размаўляюць па-беларуску У Пінкавіцкім дзіцячым садзе размаўляюць па-беларуску

У дашкольнай установе першапачаткова так склалася, што ўвесь адукацыйны працэс будуецца на падставе вучэбнай праграмы на беларускай мове. На ёй вітаюцца, размаўляюць, гуляюцца, ужываюць на занятках фізкультурай. Атрымліваецца не толькі весела, але і пазнавальна.

Навучыць дзяцей прыгожа размаўляць на роднай мове – ад гукаў да слоў і сказаў – задача выхавацеляў і педагогаў-дэфектолагаў Пінкавіцкага дзіцячага садка, які наведваюць 192 хлопчыка і дзяўчынкі.

У Пінкавіцкім дзіцячым садзе размаўляюць па-беларуску У Пінкавіцкім дзіцячым садзе размаўляюць па-беларуску

– Ведаць сваю родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам, – подкрэслівае загадчык установы адукацыі Наталля Афанасьева. – Нават калі дома амаль ўсе мы гаворым на рускай, наш абавязак, як беларусаў, – умець падтрымаць гутарку на роднай мове. Таму вывучаць яе патрэбна з дзіцячага сада: чым раней дзеці пачуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць  карыстацца ёй у далейшым.

Вёска Пінкавічы, дзе пашчасціла нарадзіцца і Наталлі Пятроўне, а таксама многім педагогам дзіцячага садка і яго выхаванцам, у свой час натхніла на напісанне бессмяротных твораў Якуба Коласа, які працаваў тут з 1904 па 1906 год.

– З дзяцінства памятаю смак вады з калодзежа, што існаваў яшчэ ў коласаўскі час, моц і гаворку бярозы, якую пасадзіў брат Якуба Коласа Язэп Міхайлавіч, – дзеліцца Наталля Афанасьева. – Таму ўпэўнена магу сказаць, што нашай роднай мовай нельга не захапляцца, ёй трэба ганарыцца і перадаваць сваім дзецям як вялікую каштоўнасць.

Менавіта гэтым і займаюцца ў дзіцячым садку. Выхавацелі імкнуцца, каб у хлопчыкаў і дзяўчынак была магчымасць чуць і ведаць беларускую мову. Ды і пойдуць яны ў Пінкавіцкую сярэднюю школу імя Якуба Коласа, дзе адукацыйны працэс таксама будуецца на роднай мове.

У Пінкавіцкім дзіцячым садзе размаўляюць па-беларуску

Усе заняткі педагогі садка праводзяць на беларускай мове, карыстаюцца ёю і на прагулцы, у час забаў і свят. Самыя маленькія выхаванцы – дзеці ад паўтара да двух гадоў – развучваюць пацешкі і казкі, вершы і лічылкі, песенкі і папеўкі. Трохгадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі спрабуюць пераказваць нескладаныя беларускія казкі, а дзеці сярэдняй групы з вялікім задавальненнем займаюцца іх інсцэніроўкай. Выхаванцы пяці-сямі гадоў самастойна пераказваюць тэксты казак, даюць ацэнку дзеянняў герояў літаратурных твораў, а таксама з задавальненнем іх драматызуюць і нават паказваюць сваім малодшым сябрам. На музычных занятках два разы на тыдзень дзеці развучваюць песні, папеўкі, карагоды, беларускія народныя танцы, любяць гуляць у беларускія народныя гульні.

– Асаблівы гонар для нас – калекцыя беларускіх арнаментаў, якія вышылі нашы работнікі кіраўнік фізічнага выхавання Ганна Стахаевіч і памочнік выхавацеля Наталля Кавалевіч, – дзеліцца Н.П. Афанасьева. – Дзеці і дарослыя з цікавасцю разглядаюць кожны арнамент: вось Берагіня, вось абуджэнне прыроды вясной, а гэта шчасце, жыццё, ураджай, сям’я… Калі ў нас праходзіць чарговае свята і дзеці пераапранаюцца ў беларускія народныя касцюмы, яны просяць патлумачыць, што азначае вышыты на іх узор.

У Пінкавіцкім дзіцячым садзе размаўляюць па-беларуску

Наталля Пятроўна расказала, што кожнае мерапрыемства тут ператвараюць у тэатральную дзею: Вялікдзень, Купалле ці Каляды праходзяць па ўсіх правілах – з выкарыстаннем беларускіх народных касцюмаў, песень, традыцыйных гулянняў, забаў.

Абавязкова кожны год праводзіцца тыдзень роднай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Да ўдзелу ў свяце далучаюцца ўсе работнікі дашкольнай установы і, канечне, бацькі маленькіх выхаванцаў.

– Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем знаёмяцца са светам беларускіх казак, здзяйсняюць віртуальныя падарожжы па славутых месцах нашай краіны, спяваюць беларускія песні, не абыходзіцца без нацыянальных танцаў і вясёлых гульняў, – дзеліцца Наталля Афанасьева. – А, напрыклад, дзецям старшых і сярэдніх груп падабаецца ўдзельнiчаць у літаратурным конкурсе чытачоў, дзе яны прадстаўляюць вершы знакамітых беларускіх пісьменнікаў.

Для выхаванцаў старшых груп стала ўжо добрай традыцыяй штогод наведваць народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў Пінкавічах. Пад кіраўніцтвам метадыста раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Жаны Верыч дзеці дазнаюцца пра значэнне гэтага месца, дзе ў пачатку 20-га стагоддзя працаваў народны паэт Беларусі. Не стаў выключэннем і гэты год. Але спачатку Жану Мікалаеўну запрасілі ў дзіцячы садок з рэкламай беларускай мовы і музея.

– Адзначу, што валоданне дашкалятамі роднай мовай мяне прыемна здзівіла. Хацелася б засяродзіць увагу на творчым падыходзе выхавацеляў у вырашэнні гэтага пытання, – дзеліцца Жана Верыч. – А затым, праз некаторы час, у музей наведаўся дружны калектыў супрацоўнікаў Пінкавіцкага дзіцячага садка. Некаторым з іх экскурсія стала сапраўдным святам, бо апынуліся ў нашым музеі ўпершыню. Дзень, праведзены поруч з дашкольнай установай, яшчэ раз пераканаў мяне ў важнасці вывучэння роднай мовы з малога ўзросту. І ў тым, што наш дзіцячы сад сапраўды адзін з лепшых.

Таксама бацькі выхаванцаў, па словах Наталлі Афанасьевай, з задавальненнем прымаюць удзел у чэленджы #Ялюблюбеларускуюмову, майстар-класе па вырабу лялек-кувадак, у акцыях “Вітаем па-беларуску”, “Пажаданні роднай мове”, “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” і іншых.

– Мы ўпэўнены: калі ў дзіцячым садзе мы чытаем беларускія народныя казкі, вершы, спяваем і гуляем, у дзяцей фарміруюцца слоўнікавы запас і веданне таго, як гучаць адны і тыя ж словы па-руску і па-беларуску. І гэта, безумоўна, ідзе на карысць, таму што кожная з моўных сістэм засвойваецца аўтаматычна з характэрнымі для яе асаблівасцямі. Мова жыве, пакуль на ёй гавораць.

Па выніках работы за 2024 год Пінкавіцкі дзіцячы сад узнагароджаны дыпломам першай ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за высокія паказчыкі ў развіцці адукацыі. Упэўнена, вялікая ўвага да роднай мовы з’яўляецца адным са складнікаў поспеху дашкольнай установы.

Іна УРБАНОВІЧ.

Фото прадастаўлена Жанай Верыч.

Оставить комментарий

Похожие новости

Специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара» пройдет в Пинском районе

pv

Налогообложение сделок с цифровыми знаками

pv

«Шчаслiвы кошык!»! Выигрывайте автомобиль и еще более 1000 призов!

pv
ТГ канал