Суббота, 21 мая, 2022
Культура Общество

У гарадскім Доме культуры адбылася вечарына «Як на Шчодрую Куццю»

Народнае гулянне мелася пачацца з вуліцы Першамайскай, але вецер разгуляўся шчодра, так, што вечарыну перанеслі туды, дзе дрэннае надвор’е не пашкодзіць.

У Доме культуры сабраліся артысты – лепшыя фальклорныя калектывы горада і раёна: Народны аўтэнтычны фальклорны калектыў «Крыніцы» Пінкавіцкага сельскага Дома культуры (кіраўнікі Мікалай Саўчанчык, Святлана Калодзіч), Народны хор палескай песні Пінскага гарадского Дома культуры (кіраўнік Ларыса Дзмітрэнка), Нродны ансамбль народнай песні«Верас» Малоткавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры. (кіраўнік Вікторыя Дзмітраковіч), Народны хор «Журавушка» Пінскага гарадскога цэнтра культуры і творчасці (кіраўнік Людміла Мацюк), Народны аўтэнтычны фальклорны калектыў «Дабраславачка» Дабраслаўскага сельскага Дома культуры (кіраўнік Таццяна Кавалевіч).

Весела ўсе спявалі, ды с прытопам танцавалі, адзін аднога віншавалі, шчасця радасці жадалі.

Пінчукі-гледачы слухалі ледзь не да ночы. Адно аднаму жадалі: здароўя – старым, дабрабыту – маладым. А за гэтыя пажаданні салодкія падарункі атрымалі.

Вечарына – напрыканцы. А ўдзельнікі – малайцы!

Алена ЖУК.
Фота аўтара.

Похожие новости

21 мая – День работников физической культуры и спорта

P-V2020

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

P-V2020

Не ищи обетованные края – они там, где родина твоя

P-V2020

Оставить комментарий