Прэзідэнт заклікаў беларусаў апранацца ў айчыннае. «Выбар паміж замежным і беларускім таварам — гэта пытанне нацыянальнай бяспекі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу.

ААТ «Палессе» — адно з найбуйнейшых і сучасных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці не толькі Беларусі, але і краін СНД. Яно заслужана асацыюецца з якасным, модным і даступным трыкатажным адзеннем. Прадукцыя прадпрыемства ўжо 57 гадоў карыстаецца даверам на ўнутраным рынку і паспяхова пастаўляецца за яго межы.
Папулярнасць канкрэтных вырабаў грунтуецца на ўнікальных вытворчых магчымасцях акцыянернага таварыства. Гэта ўласная вытворчасць пражы — ААТ «Палессе» кантралюе ўвесь цыкл; уласная тэхналогія фарбавання забяспечвае багатую і актуальную каляровую гаму; шырокі асартымент — магутнасці дазваляюць выпускаць больш за 50 мадэляў трыкатажных вырабаў у месяц, а ў год спажыўцам даходзіць амаль паўмільёна вырабаў, сярод якіх джэмперы, швэдры, жакеты, касцюмы, сукенкі, спадніцы, штаны і інш.; прытрымліванне модзе — пры стварэнні калекцый надаецца вялікая ўвага сучасным трэндам, укараняюцца новыя дызайнерскія рашэнні і тэхналогіі.
— На аснове рынкавага прызнання можна вылучыць топ-выбар па асартыменце, — расказвае начальнік аддзела маркетынгавых даследаванняў і планавання асартымента ААТ «Палессе» Таццяна Анташук. — Для жанчын: джэмперы і швэдры – аснова гардэроба. Сукенкі, тунікі, жакеты і касцюмы – для розных выпадкаў. Для мужчын: джэмперы, швэдры і жакеты класічнага крою. Для дзяцей: камізэлькі і жакеты дзелавога стылю, як дадатак да школьнай формы. Карыстаюцца папулярнасцю таксама пледы, пакрывалы і пража для ручнога вязання.

А што ёсць для маразоў?
Напярэдадні навагодніх святаў асаблівай папулярнасцю ў спажыўцоў карысталася калекцыя «Скандынаўскі міф» — сямейная з адпаведнымі прынтамі. Яна з’яўляецца безумоўным бэстсэлерам, раскупляецца ў лічаныя дні. У якасці асноўнага элемента адзення мужчыны і жанчыны аддаюць перавагу світэрам-вадалазкам (тонкім абліпальным швэдрам з каўняром). Галоўныя прычыны іх папулярнасці – практычнасць і якасць для халоднага клімату, даступны кошт.
У якасці асновы для ідэальнага гардэроба на восень і зіму брэнд «Палессе» прапануе спадніцу з перапляценнем «локшына» і штаны-палацо, вырабленыя па бесшвоўнай тэхналогіі – маст-хэв у гардэробе. Пакупнікі аддаюць перавагу спадніцы з-за яе ўласцівасцяў: эластычнасць, універсальнасць; не камечыцца і трымае форму; візуальны эфект (вертыкальныя рубчыкі выцягваюць сілуэт); актуальны трэнд-тэкстура «локшыны» надае вобразу сучасны выгляд. А штаны-палацо падыходзяць для ўсіх тыпаў фігур, так як візуальна карэктуюць сілуэт; забяспечваюць свабоду рухаў; падыходзяць для розных выпадкаў — офіса, прагулак. Сілуэт «палацо» застаецца ў трэндзе ўжо некалькі сезонаў і захоўвае актуальнасць.
Летам будзе нешта новенькае
Да вяснова-летняга сезона на прадпрыемстве распрацоўваецца калекцыя з новых відаў пражы, якая змяшчае бавоўну, ліяцэл, лён і віскозу. Прадукцыя стане імпартазамяшчальнай, экалагічнай, а таксама будзе характарызавацца нацыянальным каларытам і высокай якасцю. Навінкі пачнуць паступаць у продаж у сакавіку.
Хочацца адзначыць, што ва ўласнай тавараправоднай сетцы пастаянна дзейнічаюць акцыі, таму кожны пакупнік заўсёды знойдзе выгадную прапанову для сябе.
Што падабаецца ў ААТ «Палессе»?
Гавораць пінчукі
Алеся Кандрацюк, пінчанка:
— Я люблю вязаць і часта купляю пражу нашага прадпрыемства. Мне падабаецца яе склад. Асабліва з поўсці і ПАНа. Падчас работы поўсць добра кладзецца, проста пяцелька да пяцелькі. Перабіраць спіцамі – адно задавальненне! Вяжу швэдры, кардзіганы, шапкі, шалікі, рукавіцы, шкарпэткі. Зараз працую над джэмперам для сына.

Ірына, пінчанка (фатаграфавацца адмовілася):
— Я часта бываю у фірмовай краме ААТ «Палессе» на вуліцы Леніна. Там часта аднаўляецца асартымент. У мінулым годзе па зніжцы 40 працэнтаў купіла некалькі вадалазак розных колераў выдатнай якасці. А нядаўна ўсяго за 25 рублёў –модную спадніцу-лапшу. Шыкоўная!
Святлана Рыбак, пінчанка:
— Купіла ўнукам тэрмабялізну. У маразы гэта вельмі актуальна. Купляем тут з іх бацькамі і школьную форму. А для свайго любага прыгледзела пола. Дарэчы, у краме на вуліцы Першамайскай бываю часта. Мне гэта зручна, бо працую тут, у ААТ «Палессе».
Давайце купляць беларускае, падтрымліваць сваіх!
Алена ЖУК
Фота аўтара
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.


