-4.2 C
Пинск
Пятница, 30 января, 2026
Пiнскi Веснiк
Общество

Святкаванне Дня Незалежнасці прадоўжылася на Піншчыне. Фотарэпартаж

Пасля ўрачыстай часткі Дня Незалежнасці ў Пінску, кіраўніцтва горада прыядналася да святкавання Дня Рэспублікі ў Пінскім раёне.

Пасля ўскладання кветак у Парахонску да помніку «Смутак і мужнасць», прысвечанага загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, гасцей запрасілі на прадаўжэнне свята.


Дырэктар ААТ «Парахонскае» В.Ф.Храленка стаў ганаровым грамадзянінам Пінскага раёну.



Старшыня гарвыканкама Іван Рэбкавец і старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Лявонцій Лемяшэўскі прынялі ўдзел у адкрыцці некалькіх аб’ектаў. Перш за ўсё распахнула свае дзверы абнаўлённая школа мастацтваў у Парахонку.

Урачыста адкрылі і пункт сартавання і перапрацоўкі ягад ААТ «Палескія журавіны».

Адразу пасля азнакамлення з цэхам гасцям прапанавалі паспрабаваць на смак ягады, якія апрацоўваюцца на прадпрыемстве.

Да свята афіцыйна адкрылі і малочна-таварны комплекс на ААТ «Парахонскае».

Завяршылася святкаванне на патрыятычнай ноце — рэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам».


Фото Кірыла Юрчанка

Фота Ірыны ДЗЕНІСОВІЧ

Похожие новости

Порядок получения справки для реализации сельхозпродукции физическими лицами

pv

Каким блогеры увидели зимний Брест

pv

Чистим снег, боремся с гололёдом!

pv
ТГ канал