Працягваем праект «Кожная пятнiца – роднае, сваё». У сёняшнім выпуску мы распавядзём пра ААТ «Пінскі мясакамбінат».

Пінскі мясакамбінат – прадпрыемства «Аграпрамысловага холдынга Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Адно з буйных у галіне харчовай прамысловасці краіны. 85 гадоў яно паспяхова дзейнічае на рынку.
Гандлёвая марка «Пікант» з’яўляецца лідарам экспарту Беларусі («Лепшы экспарцёр 2024 года») і шматлікім лаўрэатам конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», «Прадукт года», «Народная марка», «Чэмпіён смаку» і іншых. Гэта сведчыць пра высокую якасць прадукцыі пінскага мясакамбіната.
Сярод найбольш вядомых і любімых прадуктаў пінчукоў і ўвогуле беларусаў – вароная каўбаса «Як раней».
– Мы ганарымся, што змаглі захаваць для нашых пакупнікоў стары рэцэпт, а з ім і той непаўторны смак, які ўсе памятаюць з дзяцінства, — гаворыць спецыяліст па маркетынгу ААТ «Пінскі мясакамбінат» Алена Бабіч. – У нас ёсць афіцыйнае сведчанне на гандлёвы знак «Як раней».
Фірменны рэцэпт
Ключавымі інгрэдыентамі каўбасы варонай «Як раней» вышэйшага сорту з’яўляюцца свініна і ялавічына. Маціс, любісток, карыяндр – спецыі, якія яскрава падкрэсліваюць яе смак. Унікальнасть прадукта складаецца з тэхналогіі прыгатавання – каўбаса выпускаецца не толькі ў поліаміднай абалонцы, якая праходзіць трохступенчатую варку, але і ў дымапранікальнай цэлафанавай абалонцы, якасці якой дазваляюць атрымліваць асалоду ад смаку варонай каўбасы і адчуваць тонкі водар, які ўтвараецца ад капчэння на сапраўднай букавай дранцы.
Што падабаецца ў ААТ «Пінскі мясакамбінат»?
Гавораць пінчукі
Галіна Дубінецкая, старэйшы прадавец магазіна «Пікант-6»:
Вельмі карыстаецца папулярнасцю вароная каўбаса «Як раней». З сальцам і без яго. Сапраўды, вельмі смачная!
Вікторыя Мойсак, прадавец аўталаўкі гандлёвай сеткі «Пікант»:
Я не толькі прадавец, але і пакупнік нашай крамы. Больш за ўсё з прадукцыі нашага мясакамбіната падабаецца грудзінка «Барвінак», варона-капчонае сала з дымком і сала на саломе, а таксама каўбаска «Каралеўская». Езджу па вёсках, абслугоўваю сельскіх жыхароў. Бываю ў Парэччы, Табулках, Мерчыцах. Там жанчыны больш за ўсё купляюць варона-капчоную каўбасу, а таксама ліверку, фірменны мясны рулет. А яшчэ – паштэты з грыбочкамі і чарнаслівам.
Уладзімір Віхновскі, пінчанін:
Бываю ў краме часта. Падабаюцца каўбаскі «Пачастунак па-палеску» і салямі.
Люблю прадукцыю «Пікант». І калі збіраюся да сяброў, то купляю што-небудзь тут як падарунак. Часцей за ўсё бяру каўбаску «Камамберці» і сала на саломе.
Аляксандр Крывецкі, жыхар г. Іванава (фатаграфавацца адмовіўся):
Спадабалася каўбаска «Пачастунак па-палеску». Увогуле, лічу, што ў брэнда «Пікант» цана і якасць прадуктаў суадносныя.
Анатоль Гаеўскі, пінчанін:
Жонцы падабаецца каўбаса «Як раней», а мне пячоначны зельц. Увогуле, мы любім прадукты пінскіх вытворцаў.
Алена ЖУК
Фота аўтара
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.



