16.9 C
Пинск
Вторник, 29 апреля, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

Радаўніца: Повязь тых, хто быў, ёсць і будзе

Радаўніца (Радуніца, Провады, Мёртвы дзень, Праводны дзень) – народна­хрысціянскае свята, якое прыходзіцца на аўторак другога (Фамінога) тыдня пасля Вялікадня, дзень памінання памерлых на могілках.

Радаўніца: Повязь тых, хто быў, ёсць і будзе Яго яшчэ называюць «снеданнем па радзіцелях», вясеннімі Дзядамі.

З даўніх часоў верылі, што на Радаўніцу з цяплом і адраджэннем прыроды на зямлю вяртаюцца душы продкаў. Яны дапамагаюць ва ўсім нашчадкам пры ўмове, што тыя памятаюць пра іх.

У гэты дзень, упершыню пасля Вялікадня, у праваслаўных цэрквах зноў пачынаецца звычайны чын адпявання і памінання памерлых. Да гэтага дні лічацца вельмі светлымі, так як Хрыстос сваім Уваскрэсеннем перамог смерць. Пасля спецыяльнай Памінальнай службы людзі наведваюць магілы родзічаў з пасхальнымі кулічамі, яйкамі і іншымі пачастункамі.

За многія стагоддзі Радаўніца зведала шэраг істотных зменаў, але не страціла свайго галоўнага сэнсу – павагі да памерлых і веры ў замагільнае жыццё. Культы продкаў былі важнымі для старажытных славян, бо земляробства, збіральніцтва і паляванне кармілі іх. Таму Зямлю­Матухну стараліся ўсяляк «задобрыць», каб яна дала добры ўраджай. А памерлых сваякоў прасілі ў гэтым дапамагчы. Такім чынам, Радаўніцу, нягледзячы на яе памінальны характар, нельга назваць сумнай. Старажытныя славяне ў гэты дзень весяліліся, пра што сведчаць прыказкі і песні. Напрыклад, у У. Даля можна знайсці такія прымаўкі і прыкметы, звязаныя з Радаўніцай: «Вясёлыя песні пра Масленіцу, а весялей таго пра Радаўніцу», «Вясёлая Масленіца – бессаромная гора­п’яніца, а гуллівая Радаўніца – светлай радасці прыяцелька».

Чаго нельга рабіць у свята

Праваслаўным забараняецца плакаць па памерлых. Неабходна памянуць душу і ўспомніць добрым словам.

Нельга гучна размаўляць, сварыцца, весяліцца і курыць каля магіл родзічаў.

Забараняецца памінаць памерлых алкагольнымі напоямі.

Непажадана займацца фізічнай працай.

Прыкметы на Радаўніцу

Калі на свята выпадае маладзік – будзе добры ўраджай.

Чым больш пачастункаў раздаць «на памін» у гэты дзень, тым больш дадуць на тым свеце.

Калі чалавек не памяне сваіх бацькоў на Радаўніцу, то яго ніхто пасля смерці не ўспомніць і не пачастуе на тым свеце.

Чалавек, які ў гэты дзень прыйшоў на могілкі першым, атрымлівае асаблівае благаслаўленне ад памерлых.

Дзіця, якое нарадзілася на Радаўніцу, будзе надзелена тымі рысамі характару, якія былі ў родзіча, якога памінаюць.

У некаторых палескіх вёсках Радаўніцу падмяняюць так званым «Наўскім Вялікаднем». «Пасха мёртвых» прыпадае на чацвёрты дзень тыдня пад уплывам хрысціянскай традыцыі.

Культурная традыцыя Радаў­ніцы – шматвяковы доказ перамогі чалавецтва над страхам перад смерцю. Памятаць свой род і сваю гісторыю, вядома, трэба. Але важна любіць і клапаціцца аб жывых.

Алена Брыч.

 

1 комментарий

Антоша Чехонте 29.04.2025 at 12:11

Скажите, пожалуйста, кто генерирует этот адский бред? То у вас «торжество освящения куличей», то «Пасха — время покаяния», то в храмах служат «заупокойные молебны», то Радоница ассоциируется с верой в загробную жизнь. Вы в курсе, что уже Русь крещена или у вас все еще языческие времена продолжаются?

Отвечать

Оставить комментарий

Похожие новости

НОВАЦИИ ДЛЯ ВЕТЕРАНОВ БОЕВЫХ ДЕЙСТВИЙ НА ТЕРРИТОРИИ ДРУГИХ ГОСУДАРСТВ

pv

Расскажем детям о войне…

pv

Расписание движения автобусов по маршрутам №№ 25, 25А, 25Б на религиозный праздник Радуница ТОЛЬКО 29.04.2025

pv
ТГ канал