1.2 C
Пинск
Пятница, 27 декабря, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Пінкавіцкі “Дыпрыз” – экзатычны сюрпрыз

Канешне, не ва ўсіх ёсць магчымасць наведаць парк жывёл, што ў Баранавічах. Але ж не варта адчайвацца. У Пінкавічах таксама ёсць унікальныя падворкі з рэдкімі істотамі.

Пінкавіцкі "Дыпрыз" – экзатычны сюрпрыз Пінкавіцкі "Дыпрыз" – экзатычны сюрпрызМне з юнымі экскурсаводамі пашанцавала патрапіць у (не пабаюся сказаць) заапарк Васіля Лоя. Каго толькі мы там не пабачылі! У двух галубятнях буркуюць каля двухсот асобін пароды Мікалаеўскі матылёк. Далей нас сустракалі іракскі, індыйскі і таджыкскі фазаны. Сярод курачак паўлаўскай пароды свабодна разгульваюць… паўліны. І тут жа – пудзіла рысі.

Пінкавіцкі "Дыпрыз" – экзатычны сюрпрыз Пінкавіцкі "Дыпрыз" – экзатычны сюрпрызЯшчэ Васіль Віктаравіч трымае цэлую атару авечак. Вось яны ў хляве чакаюць, калі сыдзе спякота. А для аховы іх на пашы ў гаспадара ажно тры памочніка – сярэднеазіяцкія аўчаркі алабаі.

Усю экскурсію разам з намі быў Цімоша – мальтыйская балонка, яшчэ адна экзатычная істота.

Думаю, што вы ўпэўніліся ў тым, што дзіўнае побач з намі.

Патрэбна сказаць, што наш герой шчыра клапоціцца пра жывёл, не шкадуе грошай на корм сваім гадаванцам.

“Занятак для душы” – так коратка ахарактарызаваў ён сваю гаспадарку.

А працуе гэты дзівак выратавальнікам АСВОДа г. Пінска.

Пінкавіцкі "Дыпрыз" – экзатычны сюрпрыз

 

 

 

Падворкам Васіля Лоя наша вандроўка не скончылася, а толькі пачалася. У пошуках экзатычнага са старых Пінкавіч мы пераехалі ў новыя, у “Васількі”. Напрасіліся мы ў сядзібу Наталлі Рамановіч. Усе ведаюць яе як настаўніцу матэматыкі нашай школы. Але мала каму вядома, што са сваім таленавітым майстрам-гаспадаром Русланам яны гадуюць афрыканскіх кларыевых мрамарных самоў.

Пінкавіцкі "Дыпрыз" – экзатычны сюрпрыз Пінкавіцкі "Дыпрыз" – экзатычны сюрпрызПатрэбна сказаць, што гадаваць гэту рыбу нялёгка: спецыяльныя резервуары, тэмпература утрымання, дарагі корм.

Яшчэ адзін вынік інжынерна-тэхнічных здольнасцей гаспадара – казачны пруд з гарлачыкамі і залатымі рыбкамі. Складаная сістэма дазваляе фільтраваць ваду і заставацца рыбкам на зімоўку.
У гэтым рукатворным акварыуме чырвоныя карасі ўжываюцца з белымі коі.

А ці можа быць інакш у гэтай прыгожай і лагоднай жанчыны?

А як у хлеўчыку шчабечуць перапёлкі! Голасна, міла. Яек, па словам гаспадыні, і сабе хапае, і сяброў пачаставаць.

Не толькі фауна, але і флора надворка нас зацікавіла. Экскурсаводаў з галубіц нельга было выцягнуць, абы дазволілі паласавацца.

Пінкавіцкі "Дыпрыз" – экзатычны сюрпрызПобач з дагледжанымі кустамі галубікі растуць у карзінках эксперыментальныя брусніцы і журавіны.

Нам, стомленым спякотай падарожнікам, цяністы газон нагадаў дыван.

Ну зусім не хацелася пакідаць гэтых гасцінных гаспадароў!

P.S.
У сваёй скарбонцы знайшла вершаваны партрэт Наталлі. Думаю, што ён будзе добрай акаёмкай да матэрыялу.

Падворак у яе вялікі,
Чаго ў ім толькі там няма!
Гадуе многа галубікі
І афрыканскага сама.
Сустрэнеш там любыя зёлкі,
Суніцы, журавіны ёсць,
Нясуцца спраўна перапёлкі,
А хто туды патрапіць – госць.
У гаспадарцы ўсё па плану,
І індзюкі растуць за пуд.
Пашанцавала ж так Руслану,
Што з ім жанчына – проста цуд!
Працуюць разам яны шпарка –
Таму такая гаспадарка

Жанна Верыч,
метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна.

Оставить комментарий

Похожие новости

Если вам нужны услуги няни

pv

Личный кабинет плательщика для физических лиц

pv

Новогодняя сказка пришла к малышам Пинского специализированного дома ребенка

pv

Вы не можете скопировать содержимое этой страницы

ТГ канал