9.1 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Пінчанка перамагла ў абласным конкурсе “Аўта-Лэдзі – 2017”

  Наталля Брыж нядаўна вярнулася з перамогай з абласнога этапу конкурсу «Аўта-Лэдзі — 2017». Там яна прадстаўляла ГА «БРСМ».

  Для Наталлі гэта не першая перамога. Пінчукі ведаюць гэтага ўрача-рэнтгенолага па шматлікіх гарадскіх конкурсах, амаль што ні адзін з якіх за апошнія два гады не абыходзіўся без яе ўдзелу.

  У 2015 годзе яна выйшла з водпуску па догляду за дзіцем. Прыняць удзел у парадзе калясак Наталлі запрапанаваў С.І.Конюх, галоўны ўрач УЗ «Пінская цэнтральная паліклініка», дзе яна працуе ўрачом-рэнтгенолагам. 

  У тым жа годзе на базе паліклінікі была створана пярвічная арганізацыя БРСМ, якую яна ўзначаліла. З таго часу Наталля прымала ўдзел у такіх конкурсах, як «Велалэдзі — 2015» (пераможца), «Нявеста на ровары — 2016» (другое месца), «Супер Дзед Мароз» (трэцяе месца і перамога ў намінацыі «Адкрыццё года»). Да таго ж яна была делегатам V Усебеларускага народнага сходу.

  На пытанне пра хобі і захапленні Наталля адказвае:
  — Ведаеце, ды нічога такога цікавага няма. Я не вышываю крыжыкам, не вяжу, увогуле не займаюся рукадзеллем. Гэта не маё. А вось ездзіць на ровары любім усёй сям’ёй. Ровараў у нас шмат. Часта ездзім у вёску, а гэта сем кіламетраў ад Пінска.

  — Усе гэтыя перамогі не толькі мае. Я б нічога сама не змагла, — працягвае Наталля. —Я вельмі ўдзячна калегам, гарадскому камітэту БРСМ, а таксама сваёй сям’і, якія падтрымліваюць мяне і дапамагаюць. Вось, напрыклад, усе канструкцыі на конкурс «Нявеста на ровары» рабіў мой муж. Хтосьці дапамагае пісаць тэксты, хтосьці — маляваць розныя плакаты. Тое, што я паказваю перад публікай, — гэта плённая праца вялікай колькасці людзей.

  Чарговая перамога сустрэла нашу гераіню на абласным этапе конкурсу «Аўта-Лэдзі». Наталлі патрэбна было распавесці пра сябе, сваю машыну і вопыт яе кіравання (дарэчы, яна была русалкай, а яе машына — дэльфінам); паказаць здольнасці ў кіраванні машынай; адказаць на тэарэтычныя пытанні адносна правілаў дарожнага руху; прэзентаваць новы дарожны знак. Наталля разам са сваімі аднадумцамі прыдумала дарожны знак «Жаночая дарога». На ім намаляваны туфель, памада і мабільнік. Ён азначае, што наперадзе адрэзак дарогі, дзе не патрэбна перавышаць хуткасць больш за 15 км у гадзіну і вадзіцелька можа нафарбавацца або пагутарыць па тэлефоне. Гэта першая частка знаку. Побач знак, што мужчынам на гэтым адрэзку рух забаронены. І заключным конкурсам стала аказанне першай медыцынскай дапамогі.

Напаследак пажадаем Наталлі поспехаў ва ўсіх яе справах і перамогі на рэспубліканскім этапе.
Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

Диалоговая площадка для трудных подростков прошла в Ласицкой школе

pv

100-летний юбилей отметила Анастасия Григорьевна Малыщицкая из агрогородка Парохонск

pv

Урожай-2024 – В Плещицах сеют яровые

pv
ТГ канал