4 C
Пинск
Пятница, 19 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Пераможца конкурсу «Лепшы ў прафесіі» Ганна Лемяшэўская

  У апошні час у Пінску сталі даволі папулярнымі розныя конкурсы. Не засталіся ў баку і медыкі. Нядаўна яны адзначылі Дзень медсястры і ў пяты раз правялі конкурс «Лепшы ў прафесіі».

  Сёлета пераможцай стала ўчастковая медыцынская сястра філіяла дзіцячай паліклінікі, які знаходзіцца на праспекце Жаўтоўскага, 99, Ганна Лемяшэўская (на здымку).

  Ганна яшчэ ў школе цікавілася біялогіяй і марыла стаць настаўнікам. Але так склалася, што вывучылася на медсястру. И ні кроплі не шкадуе. Па размеркаванні трапіла ў Івацэвічы, адкуль яе накіравалі на раён працаваць загадчыцай фельчарска-акушэрскага пункту. Праз некаторы час вярнулася ў Пінск.

  Ганне падабаецца працаваць у медыцыне. У яе абавязкі ўваходзяць вядзенне дакументацыі, патранаж, агляд дзетак. Хаця прызнаецца, што гэта вельмі складаная справа. Але яна дзяцей любіць і таму атрымлівае ад працы адно толькі задавальненне. У яе і сваіх дзетак двое.

  На конкурсе яна прадстаўляла філіял і цалкам дзіцячую паліклініку. Спачатку была «візітоўка», затым інтэлектуальны конкурс з прафесійнымі пытаннямі і напрыканцы аналітычны — «Да чаго дайшоў прагрэс». Тут канкурсанткі паразважалі пра плюсы і мінусы сучаснай медыцыны.

  За свою перамогу Ганна ўдзячна ўсім, хто дапамагаў ёй і падтрымліваў. Асабліва загадчыку і галоўнай медсястры філіяла «Дзіцячая паліклініка» УЗ «Пінская цэнтральная паліклініка» І.Ю.Кіктэнка і С.В. Архіповіч адпаведна, а таксама загадчыку другога педыятрычнага аддзялення Н.С.Лунічэнка і старэйшай медсястры гэтага ж аддзялення А.М.Натынчык.

Другое месца ў конкурсе заняла палатная медсястра міжраённага радзільнага дома Таццяна Мысіва, а трэцяе ў медсястры інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі дзіцячай бальніцы Вольгі Лявхюк.

  Дарэчы, прадстаўнікі дзіцячай паліклінікі штогод уваходзяць у тройку лепшых у конкурсе. Гэта толькі з найлепшага боку характарызуе гэтую ўстанову.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

Оставить комментарий

Похожие новости

Правовой приём граждан по трудовым вопросам прошел в городе Пинске на КПУП «Пинскводоканал» и в городском объединении профсоюзов

pv

Семь человек получили разъяснения на профсоюзном правовом приеме в Пинском районе

pv

В Пинском аграрном технологическом колледже выбрали профсоюзного лидера

pv
ТГ канал