2 жніўня ў вёсцы Дубае ў старадаўняй капліцы прайшоў парафіяльны фэст. Штогод свята ў гонар святога Ёахіма – апекуна ўсіх дзядуль – збірае вернікаў з розных парафій горада і раёна. Завітаў на яго біскуп Антоні Дзям’янка.
Свята пачалося з імшы, якую ўзначаліў біскуп Антоні.
Пасля афіцыйнай часткі ўсіх прысутных, сярод якіх было шмат дзяцей, запрасілі на імправізаваны святочны абед з салодкімі пачастункамі.
Напомнім, што менавіта старажытная капліца, размешчаная ў маляўнічым парку, з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў вёскі Дубае. Гэта помнік архітэктуры барока. Доўгі час яна функцыянавала як касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Пазней храм быў перароблены пад вузел сувязі, а затым і зусім зачынены. У 2016-2017 гадах намаганнямі Пінскага раённага выканаўчага камітэта быў праведзены частковы рамонт даху капліцы, а ў 2018-м яе перадалі Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Новым уласнікам гэтыя работы былі завершаны, зроблена ўнутранае аздабленне будынку.
Ганна КАЛОДЗІЧ
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.