11 сентября, Брестская область /ПВ/ У Брэсцкай вобласці каля 71 працэнта заяўленых прадпрыемствамі і арганізацыямі вакансій — па рабочых прафесіях. Па дадзеных на 1 верасня, наймальнікі паўднёва-заходняга рэгіёна заявілі каля 19 тыс. вакансій.
Колькасць вакансій на 5,8 тыс. меншая, чым была на такую ж дату ў 2025 годзе. Каля 71 працэнта з іх — вакансіі па рабочых прафесіях.
З найбольш запатрабаваных спецыяльнасцей:
вадзіцелі аўтамабіля;
санітаркі;
медыцынскія работнікі;
слесары;
повары;
манцёры пуці;
апрацоўшчыкі рыбы і морапрадуктаў;
прадаўцы.
Больш за ўсё вакансій заяўлена ў сферы прамысловасці. На другім месцы — сельская, лясная і рыбная гаспадаркі. Далей ідуць сферы гандлю, транспартнай дзейнасці, аховы здароўя і сацыяльных паслуг, будаўніцтва.
Службы занятасці ў гарадах і раёнах штомесяц ладзяць кірмашы вакансій: як традыцыйныя, так і ў электронным фармаце.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
