14.1 C
Пинск
Вторник, 17 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

Міхась ПАЗНЯКОЎ: «Пінск – горад, адметны на літаратурнай карце Беларусі»

У гарадской цэнтральнай бібліятэцы віталі шаноўнага госця. Тут адбылася сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Міхасём Пазняковым.

Міхась ПАЗНЯКОЎ: «Пінск – горад, адметны на літаратурнай карце Беларусі»

Ён аўтар шматлікіх літаратурных твораў, мае ўзнагароды, з’яўляецца лаўрэатам прэміі імя Петруся Броўкі, вядзе актыўную грамадскую працу. Міхаіл Паўлавіч – сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення. За яго плячыма багатая творчая і навуковая біяграфія. Напрыклад,ён прымаў удзел у стварэнні сучасных слоўнікаў беларускай мовы, працаваў ў выдавецтвах на адказных пасадах. Дзякуючы яго перакладам па-беларуску загучалі вядомыя творы С.Маршака, В.Скота, М.Сервантэса, В.Біянкі, Х.К.Андэрсана, братоў Грым. Міхась Пазнякоў плённа піша творы для дарослых і дзяцей, выдае кніжкі.

Міхась ПАЗНЯКОЎ: «Пінск – горад, адметны на літаратурнай карце Беларусі»

Міхась ПАЗНЯКОЎ: «Пінск – горад, адметны на літаратурнай карце Беларусі»

Такога чалавека цікава і паслухаць.

Вельмі прыемна, што, пачынаючы размову з аўдыторыяй, Міхаіл Паўлавіч з прыемнасцю ўзгадаў аб наведванні Пінска падчас яго працы ў часопісе «Нёман». Дарэчы, адзін з нумароў быў прысвечаны Піншчыне, творчасці мясцовых пісьменнікаў. «Пінск – горад, адметны на літаратурнай карце Беларусі, і гэтым трэба ганарыцца», — падкрэсліў суразмоўца.

Міхась ПАЗНЯКОЎ: «Пінск – горад, адметны на літаратурнай карце Беларусі»

На сустэчы прысутнічалі навучэнцы коледжа машынабудаўнікоў, біблітэкары, журналісты. Музычны настрой мерапрыемства стварылі выступленні пінскага паэта, спевака і кампазітара Віктара Мяцельскага, які выканаў песні, напісаныя ім на вершы М.Пазнякова.

Міхась ПАЗНЯКОЎ: «Пінск – горад, адметны на літаратурнай карце Беларусі»

Звяртаючыся да моладзі, Міхась Пазнякоў заклікаў чытаць сапраўдныя кнігі, імкнуцца да ведаў, авалодання прафесіяй. А яшчэ ён пажадаў жыць з вераю ў дабрыню і хараство, ставіцца да Радзімы як да маці, тады і ў астатнім усё будзе добра.

Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ.
Фота аўтара.

Похожие новости

«Санта» дарит своим покупателям максимум выгоды в июне

pv

МТС продолжает наращивать мощности 4G по всей стране

pv

Обменялись опытом в сфере свиноводства

pv
ТГ канал