З нагоды такога прыгожага юбілея ў апошнюю нядзелю жніўня ў Ласіцку адбыліся святочныя мерапрыемствы.
Радасць свята з мясцовымі жыхарамі падзялілі ганаровыя госці. На 500-годдзе вёскі завіталі старшыня Пінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сазанчук, які доўгі час узначальваў ААТ “Ласіцк”, начальнік аддзела загс райвыканкама Іна Гук, а таксама знакамітыя ўраджэнцы вёскі – дырэктар Брэсцкай абласной дырэкцыі ААТ «Белгазпрамбанк» Наталля Арцыменя, расійскі паэт і кампазітар, старшыня журы Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячых, юнацкіх, дарослых і прафесійных калектываў “Берагі надзеі”, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза кампазітараў Беларусі Іосіф Рогаль.
Са святочнай сцэны Сяргей Сазанчук павіншаваў усіх прысутных з юбілеем Ласіцка, пажадаў росквіту гэтаму прыгожаму куточку Палесся, а яго жыхарам – дабрабыту. А таксама перадаў грашовы сертыфікат старшыні Ласіцкага сельвыканкама Алене Сінюціч. У знак павагі і ўдзячнасці за ўклад у развіццё палескага краю Сяргею Мікалаевічу ўручылі каравай са збожжа новага ўраджаю.
На свяце віншавалі старэйшую жыхарку сельсавета Яўгенію Феадосьеўну Рогаль. Менавіта гэта цудоўная жанчына заслугоўвае самай вялікай пашаны і павагі, бо сёлета ёй споўнілася 93 гады. Таксама павіталі ўсіх яе родзічаў.
Добрыя словы адрасавалі таксама самай малодшай жыхарцы вёскі. Гэта Ева Купрыянава. Бацькам дзяўчынкі, Марыне Уладзіміраўне і Уладзіміру Уладзіміравічу, пажадалі выгадаваць сапраўдную грамадзянку, патрыётку Радзімы і ў першую чаргу – Чалавека з вялікай літары.
Успомнілі ў той дзень і кіраўнікоў мясцовага сяльгаспрадпрыемства, цяпер ААТ “Ласіцк”. Гэта Міхаіл Сяргеевіч Рогаль, Аляксей Іванавіч Ігнацюк, Мікалай Іванавіч Кошар, Пётр Мікалаевіч Яромчык, Сяргей Мікалаевіч Сазанчук. Годна працягвае іх справу Аляксандр Уладзіміравіч Майсяянчык.
Ад старшыні прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Ласіцк” Святланы Садоўскай узнагароды атрымалі лепшыя працаўнікі гаспадаркі: Аляксандр Пась, Сяргей Чынько, Алена Івановіч, Павел Даніловіч, Кацярына Рогаль, Мікалай Марчук.
Не засталіся без увагі мамы сыноў, якім давялося адправіцца ў гарачыя кропкі. Гэта Вольга Афанасьеўна Рогаль і Валянціна Міхайлаўна Алесавец, што выхавалі доблесных воінаў.
Сапраўдным прыкладам таленавітасці з’яўляюцца народныя майстры вёскі Ласіцк. Асабіста падзякавалі Галіне Якаўлеўне Пяцёрка, Ніне Іванаўне Паўлавец, Ірыне Паўлаўне Рамановіч.
Добрыя словы пачулі сем’і з Ласіцка, якія адсвяткавалі юбілеі сумеснага жыцця. 55 гадоў ідуць поруч Міхаіл Андрэевіч і Ірына Сяргеяўна Гордзіч, Мікалай Ігнатавіч і Галіна Якаўлеўну Пяцёрка.
Залатыя юбіляры – Сяргей Мікалаевіч і Таццяна Уладзіміраўна Васільевы. Сем’і іх дзецей – Сяргея Сяргеевіча і Таццяны Іванаўны, а таксама Віталія Сяргеевіча і Ганны Фёдараўны – сёлета святкуюць сярэбраныя вяселлі.
У гэты святочны дзень віталі на сцэне сямейную пару Сяргея Аляксандравіча і Юліі Валерьеўны Сянчук, якая зусім нядаўна адзначыла першы год сумеснага жыцця.
Падарункі ад раённай арганізыцыі Беларускага саюза жанчын атрымалі Вольга Бібко, Алена Сінюціч, Наталія Палюховіч, Таццяна Саўчук, Святлана Садоўская.
Добры настрой панаваў у той дзень ва ўсіх, хто прыйшоў на свята. Творчыя нумары ў выкананні артыстаў устаноў культуры Піншчыны дарылі радасць людям і выклікалі вясёлыя ўсмешкі на іх тварах, а ногі самі прасіліся ў скокі.
…Вёска жыве, пакуль разам усе шануюць яе багатую гісторыю і культуру. Няхай жа квітнее Ласіцк, становіцца прыгажэйшым і багацейшым. Міру, здароўя і дабрабыту яго жыхарам.
Іна УРБАНОВІЧ.
Фота прадастаўлены аддзелам загс райвыканкама.