19.6 C
Пинск
Понедельник, 6 мая, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

«Кветка» ад пінчанак у «Дзявочы вянок Міра»

Заўтра ў Александрыі, пра якую добра ведае кожны беларус, адбудзецца ІІ Рэспубліканскі конкурс рэгіянальных моладзевых праектаў «Дзявочы вянок Міра», ініцыятарам якога з’яўляецца Беларускі саюз жанчын. Канкурсантаў чакае экскурсія па мясцовай сярэдняй школе, яны ўскладуць кветкі да помніка журботнай маці, наведаюць Трафімаву крыніцу, змогуць прадэгуставаць фітачаі, а яшчэ прымуць удзел у непаўторным Купальскім абрадзе – спусцяць на ваду цудоўнага Дняпра вянкі з кветак і траў.

«Кветка» ад пінчанак у «Дзявочы вянок Міра»

У«Дзявочым вянку Міра» будзе і «кветка» ад пінчанак – праект гарадской арганізацыі «Імёны слаўных жанчын у гісторыі Рэспублікі Беларусь на прыкладзе горада Пінска». Яго асноўная мэта – расказаць пра дзейнасць жанчын, якія ўнеслі ўклад у станаўленне і развіццё беларускага грамадства ў розныя гістарычныя перыяды. Вынікам працы стане стварэнне адпаведных інтэрнэтпартала, перасоўнай выставы, а таксама кнігі, выданне якой прымеркавана да 925-годдзя горада над Пінай.

– Жанчына – Каханне – Згода – Мір! Спалучэнне менавіта гэтых слоў павінна характарызаваць кожную прадстаўніцу цудоўнай паловы чалавецтва. Асаблівую ролю ў захаванні міру адыгрываюць жанчыны, бо хто, як не яны, разумеюць, якія бедствы прыносяць войны і канфрантацыі ў першую чаргу для сям’і, дзяцей. А для ўмацавання міру ў наш няпросты час вельмі важна аб’ядноўвацца разам вакол значных праектаў, ідэй, акцый. Іх вельмі шмат прапануе жанчынам Пінская гарадская арганізацыя ГА «БСЖ», – адзначае яе старшыня Валянціна КУЛАК. – Літаральна кожная пінчанка мае магчымасць праявіць свае здольнасці, рэалізаваць ідэі. Мы разумеем, што сёння вельмі важна займацца моладдзю – выхоўваць яе на патрыятычных, маральнадухоўных каштоўнасцях. Праект «Імёны слаўных жанчын у гісторыі Пінска» рэалізуем з 2019-га. У Год гістарычнай памяці падключылі моладзь. Як высветлілася, дзяўчынкам цікава працаваць у архівах, вывучаць літаратуру, наведваць музеі, сустракацца з сучасніцамі для таго, каб вызначаць лёсы і подзвігі тых жанчын, якія ўнеслі свой асабісты ўклад у развіццё і станаўленне нашага горада. У моладзі з’явіліся новыя ідэі па рэалізацыі праекта. У першую чаргу, з выкарыстаннем інтэрнэт-прасторы. Было вырашана вынесці праект на рэспубліканскі ўзровень, праўда, мы крыху падкарэктавалі назву «Імёны слаўных жанчын у гісторыі Рэспублікі Беларусь». «Дзявочы вянок Міра» – гэта прэзентацыя сацыяльна значных праектаў моладзевых структурных падраздзяленняў ГА «БСЖ», накіраваных на ўмацаванне традыцыйнага інстытута сям’і; аказанне дапамогі тым, хто мае патрэбу; аб’яднанне маладых жанчын з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй; духоўна-маральнае адраджэнне, сацыяльнаэканамічнае, гуманітарнакультурнае развіццё краіны. Для нас сімвалічна, што мерапрыемства адбудзецца ў Александрыі, месцы, якое асацыіруецца з сапраўдным патрыятызмам, шчырай любоўю да малой радзімы, а значыць, і да людзей, у тым ліку і да слаўных жанчын, якія ўносяць уклад у развіццё роднага краю, робяць усё магчымае, каб над нашай галавой заўсёды было мірнае неба.

Спадзяемся, што праект пінчанак стане сапраўдным упрыгожаннем «Дзявочага вянка Міра».

Наталля КІРКАВЕЦ.
Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА.

Оставить комментарий

Похожие новости

Врач-эпидемиолог объяснила, какая несложная процедура позволяет защитить от многих инфекций

pv

План мероприятий, приуроченных ко Дню Победы

pv

Врач объяснила, чем опасен бруцеллёз

pv
ТГ канал