12.6 C
Пинск
Воскресенье, 20 апреля, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

Культавы «Басейн» з Аленам Дэлонам выйшаў на VOKA у беларускай агучцы

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Басейн» і абнавіў гэтай культавай французскай драмай 1960-х свой раздзел «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Успамінаем усё самае цікавае пра гэту карціну.

Культавы «Басейн» з Аленам Дэлонам выйшаў на VOKA у беларускай агучцыУ гісторыі кінематографа фільм Жака Дэрэ застаўся як мінімум па чатырох прычынах: раскошны зорны склад (у галоўных ролях зняліся Ален Дэлон, Ромі Шнайдэр, Джэйн Біркін і Морыс Роні), надзвычайная аператарская праца Жан-Жака Тарбэ, музыка Мішэля Леграна, а таксама ўсё, што праславіла моду шасцідзясятых, у выкананні мастака па касцюмах Андрэ Курэжа.

Па сюжэце пісьменнік Жан-Поль і яго сяброўка Марыяна прыязджаюць у Сен-Трапэ адпачыць на віле з вялікім басейнам. Іх ідылію парушае нечаканы візіт даўняга сябра Жан-Поля і былога палюбоўніка Марыяны Гары, які прыязджае не адзін, а з 18-гадовай дачкой Пенелопай. Іх сустрэча абвастрае і без таго гарачую атмасферу на віле, а напружанне выліваецца ў начную сварку паміж мужчынамі каля басейна з трагічным фіналам.

Культавы «Басейн» з Аленам Дэлонам выйшаў на VOKA у беларускай агучцыФільм выйшаў у 1969 годзе, і тады прыцягнуў увагу перш за ўсё з-за ўз’яднання зорнай пары Алена Дэлона і Ромі Шнайдэр – да моманту здымак рэальны раман акцёраў ужо завяршыўся, але на экране іх зноў ўбачылі закаханымі адзін у аднаго. Праз час гэтую карціну ацанілі за тонка сплецены сцэнар, а таксама мастацкія і аператарскія рашэнні. Нягледзячы на багатую фільмаграфію рэжысёра Жака Дэрэ, менавіта «Басейн» праславіў яго ў свеце мастацтва і моды.

Культавы «Басейн» з Аленам Дэлонам выйшаў на VOKA у беларускай агучцы
filmz.ru

«Басейн» можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA-Кіно па-беларуску» ў анлайн-кінатэатры VOKA. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 50 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм’ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.

 

Оставить комментарий

Похожие новости

Важные темы и духовные ценности: встреча информационно-пропагандистской группы с жителями Новодворского сельсовета в рамках Единого дня информирования

pv

МТС улучшает качество 4G: в апреле сеть усилена в 20 районах Беларуси

pv

Филиал Транспортной инспекции по Брестской области информирует!

pv
ТГ канал