14.2 C
Пинск
Воскресенье, 6 июля, 2025
Пiнскi Веснiк
КультураОбщество

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

Да нас прыйшло сапраўднае свята фальклору – сёння ў Пінску пад эгідай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці праходзіць VIII абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў Музеі Беларускага Палесся.

Удзельнікаў віталі дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці Віктар Іваноў, начальнік упраўлення па адукацыі Пінскага гарвыканкама Вольга Леўчанка. Дырэктар Музея Беларускага Палесся Ірына Дземчук выказала ўпэўненасць, што ў юбілейны для Пінска год фестываль стане сапраўдным упрыгожваннем нашага горада.

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

Пасля адкрыцця пачалася абласная навукова-практычная канферэнцыя па выніках конкурсаў дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына” і відэакліпаў “Берасцейская талакуха”. Гэта было вельмі цікава! Дзеці выступалі з прэзентацыямі, з якіх можна было даведацца пра звычаі і традыцыі розных мястэчак Берасцейшчыны, пра асаблівасці нацыянальных касцюмаў, якія, прынамсі, насілі сто гадоў таму, напрыклад, ў вёсцы Аброва, што ў Івацэвіцкім раёне, і многае іншае.

Вельмі змястоўнымі аказаліся відэакліпы, яны былі напоўнены сапраўдным душэўным цяплом. Усіх захапіла выступленне Канстанціна Насковіча з Лунінца, які не толькі дэманстраваў свой ролік, але і спяваў, як кажуць, ужывую!

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

Упэўнена, членам кампетэнтнага журы будзе вельмі няпроста вызначыць найлепшых.

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

У гэты ж час на першым паверсе музея праходзіў яшчэ адзін конкурс – юных майстроў. Як паведаміла загадчыца аддзела выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці Святлана Бабіч, у дзвюх намінацыях — “выцінанка” і “традыцыйная лялька” — удзел прымаюць 28 хлопчыкаў і дзяўчынак. Так, Дар’я Белахвост і Ганна Шэфнер з Жабінкоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, напрыклад, майстравалі з саломкі жытнюю бабу. І надта ж выдатная тая атрымлівалася!

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

А пасля абеду адбыўся конкурс выканаўцаў традыцыйных бытавых танцаў – 1/16, 1/8, 1/4 фінала.

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

Сёння ўвечары пінчукоў чакаюць канцэрт гасцявых калектываў, а яшчэ этнадыскатэка з аркестрам народных інструментаў “Вясёлыя музыкі!”. Заўтра свята фальклорнага мастацтва працягнецца.

Гучалі цудоўныя песні, з сена нараждаліся… лялькі

Юлія ЛЮКЕВІЧ,

выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўниверсітэта культуры і мастацтва кафедры народнапесеннай творчасці і фальклору, магістр мастацтвазнаўства, даследчык фальклору, член журы:

— Шчыра скажу, мне вельмі падабаецца, з якой лёгкасцю льецца з дзіцячых вуснаў палеская гаворка. Якая ж яна сакавітая! Вельмі ўдзячна ім, што мову сваіх дзядуль і бабуль яны захоўваюць так беражліва.

Наталля КІРКАВЕЦ.
Фота аўтара.

Похожие новости

РУЭСП «Днепро-Бугский водный путь»: чётко следуя выбранным курсом

pv

Последствия невыполнения рекомендаций по результатам проведенного мониторинга

pv

Что важно знать, чтобы избежать отравления грибами

pv
ТГ канал