-4.2 C
Пинск
Пятница, 30 января, 2026
Пiнскi Веснiк
Общество

Галасуюць маладыя выбаршчыкі

Каля адной тысячы пінчан упершыню прыме ўдзел у сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі ў якасці выбаршчыкаў. Пра гэта карэспандэнту «ПВ» паведаміў старшыня гарадской выбарчай камісіі Ігар Берасцень.



Найбольш маладых выбаршчыкаў чакаецца на ўчастках, якія знаходзяцца ў мікрараёне Радужным. Той, хто прыйдзе ўпершыню на галасаванне, атрымае памятную паштоўку-каляндар з віншаваннем ад Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а маладых выбаршчыкаў, якія прымуць удзел у важным дзяржаўным мерапрыемстве ў дзень свайго нараджэння, таксама чакаюць прыемныя падарункі ад гарадской арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Дарэчы, БРСМ, каб выклікаць цікавасць і сфарміраваць актыўную грамадскую пазіцыю ў сучаснай моладзі, правёў досыць плённую інфармацыйную летнюю кампанію, асабліва сярод удзельнікаў студатрадаўскага руху. Гэта адкрытыя дыялогі на тэму «Беларусь: учора, сёння, заўтра», дзелавыя гульні «Азбука грамадзяніна», флэшакцыя ў парку культуры і адпачынку «За Беларусь!» і іншае.




Першы сакратар гарадскога камітэта БРСМ Вольга Дзямчук адзначыла: «Мне вельмі радасна выконваць гэтую місію і віншаваць упершыню галасуючых юнакоў і дзяўчат з такім адказным крокам – першымі ў іх жыцці выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Тым больш што я таксама вось-вось далучуся да кола летніх імяніннікаў, якія ідуць галасаваць у дзень свайго нараджэння, у мяне, дарэчы, ён восьмага жніўня, і, мне здаецца, гэта вельмі сімвалічна».

Ганна КАЛОДЗІЧ

Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

Похожие новости

Порядок получения справки для реализации сельхозпродукции физическими лицами

pv

Каким блогеры увидели зимний Брест

pv

Чистим снег, боремся с гололёдом!

pv
ТГ канал