4 C
Пинск
Суббота, 20 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Фотарэпартаж «ДАЖЫНКІ-2020»: Дзівін сустракае і здзіўляе

Нашыя продкі гаварылі: «Якая зямля – такі і хлеб». А сёлета ўраджай, нягледзячы на пандэмію, аказаўся багаты. Як адзначылі высокапастаўленыя госці абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2020», усім нам ёсць чым ганарыцца: больш за мільён тон збожжа на рахунку хлебаробаў Берасцейшчыны.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко паведаміў: «У гэтым годзе, нягледзячы на пандэмію і іншыя выклікі, АПК развіваецца стабільна. За першае паўгоддзе тэмп росту вытворчасці ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 107,8%, а ў сельгаспрадпрыемствах – 109,6%. У раслінаводстве тэмп росту – 115%, у жывёлагадоўлі – 105,7%. Краіна атрымала 8 млн т зерня, прыбаўка да ўзроўню мінулага года складае 1,4 млн т пры ўраджайнасці 37 ц/га». Міністр таксама падзякаваў працаўнікам Берасцейшчыны за значны ўклад у агульны вынік, за зладжаную працу на ўборцы ўраджаю.



– Вы даказалі, што, незалежна ад надвор’я, можаце дасягнуць высокіх паказчыкаў. Па вобласці на круг удалося атрымаць амаль 40 ц зерня – гэта цудоўны вынік. У жывёлагадоўлі рэгіён амаль ва ўсіх напрамках з’яўляецца флагманам нашай краіны, а ў малочнай жывёлагадоўлі – лакаматывам, – падкрэсліў Іван Крупко, жадаючы працаўнікам рэгіёна дасягнення ўсіх пастаўленых задач.




Сёлета свята хлебаробаў абласнога маштабу гасцінна прымаў 12 верасня аграгарадок Дзівін Кобрынскага раёна. Без перабольшвання, трэба адзначыць, што з гэтай задачай ён вельмі годна справіўся і сустрэў гасцей свята абноўленым і больш прывабным. Гісторыя Дзівіна налічвае больш за 550 гадоў. Усяго на мадэрнізацыю і рамонтныя работы з розных крыніц было накіравана каля Br12 млн. Абноўлены ўчастковая бальніца і сярэдняя школа, адрамантаваны яслі-сад і Дом культуры, мадэрнізаваны дарогі аграгарадка і многае іншае. Словам, стала вельмі ўтульна і прыгожа, больш сучасна і зручна для людзей.




Абласное свята сабрала шмат гасцей. Усе раёны і гарады Брэсцкай вобласці былі прадстаўлены дэлегацыямі, з урачыстага шэсця якіх усё і пачалося. Прадстаўнікі Пінска на чале са старшынёй гарвыканкама Іванам Рабкаўцом крочылі разам з дэлегацыяй Пінскага раёна. Як і ў вырашэнні дзяржаўных задач, складаных пытанняў, горад і раён плячом да пляча, у цеснай узаемасувязі і ўзаемадапамозе займаліся зерне-ўборкай і зерненарыхтоўкай. І, зразумела, былі годна прадстаўлены на свяце хлебаробаў. Нездарма гарадскі пасёлак Лагішын Пінскага раёна плануецца ў якасці галоўнай пляцоўкі для святкавання абласных «Дажынак» у наступным годзе.


Безумоўна, фестываль суправаджаўся багатымі кірмашамі, 
віншаваннямі і падарункамі, песнямі і народнымі гуляннямі. Сёлета ва ўрачыстым канцэрце прынялі ўдзел аркестры, вакалісты з Брэста і Пінска, творчыя калектывы Кобрынскага раёна, група «Аўра», заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа». Радавалі сваімі галасамі нашыя землякі – вакальная група «Адзінства». Дзівін сапраўды прыемна здзівіў сваім хараством, гасціннасцю і шчырасцю. Народ заслужыў гэтае свята сваёй добрасумленнай працай. Вялікі каравай на стале і своечасова нарыхтаванае збожжа – гэта сімвал дабрабыту і багацця нашай краіны.


Ганна КАЛОДЗІЧ
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

О тарифах на электрическую энергию, отпускаемую населению в 2024 году

pv

Художники из Пинска завершили создание в Витебске первого в Беларуси эко-мурала

pv

Сергей СОЗОНЧУК: «Порядок нужен не проверяющим, а каждому из нас»

pv
ТГ канал