Дзень роднай мовы аб’яднаў усіх – ад выхаванцаў і вучняў да настаўнікаў і бацькоў дзяцей, бо няма нічога даражэй за спадчыну, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Свята адзначылі ў Плешчыцкіх яслях-садзе сярэдняй школе.
Як адзначыла намеснік загадчыка яслямі-садам па асноўнай дзейнасці Вольга Сімановіч, гэта важны момант у жыцці дзіцячых садкоў, калі дзеці, выхавальнікі і бацькі сумесна адзначаюць каштоўнасць роднай мовы і адчуваюць яе багатаслоўе і меладычнасць.

З самай раніцы ў садку панавала асаблівая атмасфера: усе віталі адзін аднаго па-беларуску. З задавальненнем дзеці гулялі ў народныя беларускія гульні — «Міхасік і лапці», «Гарлачык», «Кірмаш» і іншыя. Асабліва займальным для хлопчыкаў і дзяўчынак стала падарожжа ў куток беларускай хаты, дзе яны з цікавасцю разглядалі гліняны посуд, драўляныя прылады працы і традыцыйнае адзенне беларусаў.
Эстафету любові да роднага слова падхапіла Плешчыцкая сярэдняя школа. «У роднай мовы – роднае карэнне» – так сцвярджаюць вучні, і гэты выраз стаў лейтматывам літаратурна-музычнай кампазіцыі.

Свята адкрылася шчырымі словамі прызнання ў любові да роднай мовы, якая, на думку школьнікаў, увасабляе багатую духоўную і культурную спадчыну беларускага народа, глыбіню яго традыцый, а таксама неўміручыя таленты песняроў роднага слова.
Вучні 10 класа падрыхтавалі малодшым школьнікам запаведзі любові да роднай мовы і прапанавалі адправіцца з імі ў цікавае літаратурнае падарожжа, каб адчуць смак роднага слова, прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы.
– Свята паказала: родная мова жыве ў сэрцах як зусім маленькіх беларусаў, якія толькі знаёмяцца з лапцямі і глінянымі збанамі, так і дарослых вучняў, здольных ствараць сапраўдныя запаведзі для нашчадкаў. Пакуль ёсць такая пераемнасць, беларускаму слову жыць вечна, – лічыць настаўніца беларускай мовы і літаратуры Віта Есько.
Алена Брыч
Фота прадастаўлена Плешчыцкімі яслямі-садам і СШ
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
