Адкрыты прыём заявак на суісканне абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка за дасягненні ў галіне літаратуры.
Літаратурная прэмія заснавана ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях: “Проза” (у тым ліку “Драматургія”), “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура” і прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзіміра Калесніка. За мінулы перыяд прэміяй была адзначана творчасць 47 літаратараў Брэстчыны, творы якіх узбагацілі духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёна.
Матэрыялы на вылучэнне твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца не пазней за 30 верасня 2025 года на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: пр-т Машэрава, 75/1, каб.605 (тэл. МТС +37533-318-15-89).
У аргкамітэт неабходна падаць: кароткую біяграфічную даведку, 2 экземляры вылучаемай кнігі, якая была выдадзена з 2022 па 2025 год, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе на дадзены твор.
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Брэсцкі абласны краязнаўчы музей аб’яўляюць краязнаўчы конкурс “Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю”.
Ён праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да краязнаўчай дзейнасці, якую ажыццяўляюць айчынныя літаратары, услаўлення малой радзімы праз развіццё літаратурнага і гістарычнага краязнаўства, папулярызацыі творчасці пісьменнікаў Брэсцкай вобласці, яыяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца крытычныя работы на беларускай або рускай мовах, у якіх паказана, як пісьменнікі Берасцейшчыны адлюстроўваюць у сваёй творчасці малую радзіму і яе гістарычае мінулае. Аб’ём твораў павінен утрымліваць 10-12 тысяч знакаў.
Удзельнічаць могуць не толькі прафесійныя навукоўцы і пісьменнікі, але і аматары ў трох узроставых групах: навучэнцы 10-11 класаў школ, каледжаў, ліцэяў, гімназій; студэнты ВНУ; дарослыя.
Тэматыка конкурсных работ можа быць разнастайнай, але абавязкова адпавядаць мэтам і задачам конкурсу.
Работы, набраныя на камп’ютары, прымаюцца на разгляд Брэсцкім абласным аддзяленнем СПБ па электроннай пошце: tatiana.demidovich@gmail.com (з пазнакай: на конкурс “Пісьменнікі – летапісцы”). Канкурсанты паведамляюць у сваёй заяўцы прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, хатні адрас, кантактны тэлефон.
Пераможцы (лаўрэаты) конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.
ПАЛАЖЭННЕ аб краязнаўчым конкурсе
“Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю”
І. Заснавальнікі конкурсу
У якасці заснавальнікаў краязнаўчага конкурсу “Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю” (далей – конкурс) выступаюць ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, яго Брэсцкае абласное аддзяленне і УК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей”.
ІІ. Мэты і задачы
1. Прыцягненне ўвагі грамадскасці да краязнаўчай дзейнасці, якую ажыццяўляюць айчынныя літаратары.
2. Услаўленне малой радзімы праз развіццё літаратурнага і гістарычнага краязнаўства.
3. Папулярызацыя творчасці пісьменнікаў Брэсцкай вобласці.
4. Выяўленне і падтрымка таленавітых аўтараў.
ІІІ. Умовы і ўдзельнікі
1. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца крытычныя работы, у якіх паказана, як пісьменнікі Берасцейшчыны адлюстроўваюць у сваёй творчасці малую радзіму і яе гістарычае мінулае.
2. На конкурс прымаюцца творы аб’ёмам да 10–12 тысяч знакаў.
3. У конкурсе маюць права ўдзельнічаць не толькі прафесійныя навукоўцы і пісьменнікі, але і аматары.
4. Творы дасылаюцца на беларускай або рускай мовах.
5. Тэматыка конкурсных работ можа быць разнастайнай, але абавязкова адпавядаць мэтам і задачам конкурсу.
6. Конкурс праводзіцца сярод трох узроставых груп:
– навучэнцаў 10-11 класаў школ, каледжаў, ліцэяў, гімназій;
– студэнтаў ВНУ;
– дарослых.
ІV. Прыём і афрамленне работ
1. Конкурсныя работы, набраныя на камп’ютары, прымаюцца на разгляд Брэсцкім абным аддзяленнем СПБ па электроннай пошце: tatiana.demidovich@gmail.com (з пазнакай: на конкурс “Пісьменнікі – летапісцы”).
2. Канкурсанты паведамляюць у сваёй заяўцы прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, хатні адрас, кантактны тэлефон.
V. Журы конкурсу
Саюз пісьменнікаў Беларусі і Брэсцкі абласны краязнаўчы музей ствараюць сумеснае журы, якое вызначыць пераможцаў (лаўрэатаў) ва ўзроставых групах, прадстаўленых ў конкурсе.
VІ. Заахвочванне канкурсантаў
1. Пераможцы (лаўрэаты) конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пiсьменнiкау Беларусi.