18.6 C
Пинск
Воскресенье, 14 сентября, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

Чыгуначны вакзал упрыгожылі карцінамі старога Пінска

Чыгуначны вакзал, каталіцкі касцёл, Вялікая Кіеўская вуліца, іезуіцкі калегіум, краявід на набярэжную, панарама Пінска — гэтыя знакавыя для пінчукоў месціны роднага горада знайшлі адлюстраванне ў выкананых з аргшкла карцінах, што зараз упрыгожваюць залю чакання пінскага чыгуначнага вакзала.


Кіраўніцтва вакзала вырашыла, што ў Год малой радзімы і калі Пінск з’яўляецца культурнай сталіцай Беларусі, абнавіць інтэр’ер такімі выглядамі аднаго са старажытнейшых гарадоў краіны — выдатная ідэя.


Шкляныя палотны не адзінае, што робіцца для большай утульнасці на вакзале. На цяперашні момант памяшканне ўпрыгожылі штучнымі дрэвамі. А ў хуткім будучым металічныя лаўкі абцянуць паралонам, а затым — спецыяльнай тканінай, каб карыстальнікам паслуг чыгункі было камфортна.


Акрамя таго, начальнік пінскага чыгуначнага вакзала Алена Аляксандраўна Бойба падзялілася, што ў будучым плануецца аздобіць яшчэ і тую частку, дзе знаходзяцца пакоі адпачынку. Пустыя калідоры так і просяцца, каб іх распісалі. Месца для здзяйснення творчых задумак дастаткова.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Фота аўтара

Похожие новости

Инспектор напомнил родителям правила безопасности

pv

Алгоритм сбора телефонов налажен в Парохонской школе

pv

МЧС напоминает правила эксплуатации печного отопление

pv
ТГ канал