17.1 C
Пинск
Воскресенье, 8 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

Біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі

19 ліпеня 2024 года, Папа Францішак прызначыў ксяндза Андрэя Зноску, да гэтага часу пробашча адной з парафій у Лідзе Гродзенскай дыяцэзіі, дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, надаючы яму тытулярны пасад Скардоны. Гэтае рашэнне апублікавана 19 ліпеня ў Рыме ў 12.00.Біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі

Біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі
дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі — Андрэй Зноска

Андрэй Зноска нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 года ў Бярозаўцы, што на Гродзеншчыне. Святарскае пасвячэнне прыняў у 2005-м. Вывучаў права ў Белдзяржуніверсітэце (БДУ, Мінск), атрымаў ступень юрыста-правазнаўцы. З 2012 года – пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе, з 2014 года – суддзя касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі, 2015 -2018 гг. вывучаў кананічнае права ва ўніверсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, атрымаў ступень ліцэнзіята. З 2018 года з’яўляецца выкладчыкам кананічнага права ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і кансультантам па прававых пытаннях Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У 2022-м атрымаў годнасць каноніка Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра Каралевіча.

Біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзііАндрэй Зноска стаў дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, а значыць, ён будзе здзяйсняць сваю паслугу ў залежнасці ад ардынарыя Ксяндза Біскупа Антонія Дзям’янкі, і ў цесным супрацоўніцтве з ім. Для католікаў Пінскай дыяцэзіі гэтая падзея – знак увагі і клопату Апостальскай Сталіцы пра справы мясцовага касцёла.

Біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзііНовая намінацыя – гэта адказ на такую патрэбу і клопат Папы Францішка пра лепшае функцыянаванне каталіцкага касцёла ў Беларусі. Трэба адзначыць, што дадзенае рашэнне Папы Францішка было прынята на парозе 100 гадовага юбілею Пінскай дыяцэзіі, якая была створана ў 1925 годзе.

Біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Каталіцкі Касцёл намагаецца весці дыялог і наладжваць супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі. Гэта будзе ажыццяўляцца на абшарах культурнай дзейнасці, адукацыі, выхавання, спраў міласэрнасці і ў рэчышчы шматлікіх ініцыятыў, якія каталіцкі касцёл рэалізуе ў супрацоўніцтве з іншымі канфесіямі, рознымі дзяржаўнымі і грамадскімі інстытутамі. Таму прызначэнне новага біскупа для Пінскай дыяцэзіі ўзмацняе магчымасць такога супрацоўніцтва і паспрыяе агульнаму дабру на карысць нашай любімай Беларусі і ўсяго нашага народа.

Прэс-сакратар · Кс. Андрэй Рылка. 

 

 

 

Оставить комментарий

Похожие новости

Акция «Безопасные каникулы»

pv

Николай Ковалько: «У строителей сейчас самое благоприятное время. Необходимо донести это молодёжи»

pv

Бывшие супруги безуспешно делили имущество. Помог медиатор

pv
ТГ канал