0.4 C
Пинск
Четверг, 20 ноября, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

Аб бяспецы дзяцей пагаварылі ў дзіцячым садзе

У дзіцячым садзе №26 горада Пінска адбыўся бацькоўскі сход, на якім выступіў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Мірошчанка. Асноўная мэта выступлення – нагадаць бацькам правілы бяспекі.

Аб бяспецы дзяцей пагаварылі ў дзіцячым садзе

У пачатку сустрэчы бацькам дашкольнікаў была даведзена інфармацыя аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і гібеллю людзей на тэрыторыі Пінскага раёна.

Пасля работнік МНС пазначыў асноўныя прычыны пажараў і парадак дзеяння ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Абмеркаваў з прысутнымі пытанні бяспечнага знаходжання дзяцей як дома, так і на вуліцы. Распавёў пра карысць і важнасць выкарыстання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў побыце, а таксама прывёў прыклады, калі ён ратаваў жыцці людзей.

МНС нагадвае: навучыце дзяцей правільна дзейнічаць пры пажары: не панікаваць, не хавацца, хутка пакінуць памяшканне і тэлефанаваць па нумарах экстранай службы 101 або 112.

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ:

О безопасном использовании пиротехнических изделий напомнили в ГРОЧС

Падрыхтавала Іна Урбановіч

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

Не проспите ночь скидок в А1: 4 часа эксклюзивных суперцен

pv

Профилактика пожаров

pv

Помощь пострадавшим от домашнего насилия

pv
ТГ канал