-8.8 C
Пинск
Суббота, 22 февраля, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Лічыцца, што працэс вылучэння беларускай мовы ў самастойную пачаўся ў ХІV стагоддзі. Менавіта тады была сфарміравана заходняя літаратурна-пісьмовая мова, якую сёння называюць старабеларускай. Да 1696-га яна  нароўні з польскай і лацінскай была афіцыйным сродкам зносін у  Вялікім княстве Літоўскім. Пасля рэвалюцыі 1905 года беларусам на роднай мове дазволілі пісаць ў кнігах, газетах і часопісах, афіцыйнае прызнанне адбылося пасля 1917-га.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовыУ цяперашні час па-беларуску могуць чытаць і пісаць каля 9 млн чалавек. Гэта больш, чым па-славацку, па-балгарску, па-фінску ці па-грузінску, і амаль столькі ж, як па-шведску, па-харвацку ці па-чэшску. Своеасаблівым моўным брэндам з’яўляецца літара “Ў”. Такой “закавыкі” больш няма ні ў адным алфавіце свету. У Полацку ў гонар гэтай літары нават адкрыты помнік. Згодна даследаванням, беларуская мова была аднесена да катэгорыі 170 моў, поўнасцю функцыянальных у лічбавую эпоху інтэрнэту. Па колькасці нататак Вікіпедыя па-беларуску займае 45- е месца ў свеце, а па колькасці карыстальнікаў – 60-е сярод 300 моўных версій вольнай энцыклапедыі.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовыБеларуская мова вельмі багатая і меладычная і не ўступае па сваім гучанні мове італьянскай і з’яўляецца адной  з самых багатых у свеце. Калі ў яе літаратурным варыянце налічваецца каля 250-500 тысяч слоў, то ў дыялектным – каля двух мільёнаў. Акрамя дыялектаў існуе і “трасянка” – сумесь беларускай і рускай мовы, якая ўзнікла ў пачатку ХХ стагодззя і асабліва актыўна выкарыстоўваецца ў вёсках.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовыБеларуская мова зберагла ў сабе мноства славянскіх элементаў і таму справядліва лічыцца ключом да разумення іншых славянскіх моў. Яна мае вялікую колькасць слоў, якія нельга перакласці літаральна. У гэтым заключаецца сэнс яе ўнікальнасці і непаўторнасці.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовыНа жаль, у паўсядзённых зносінах мовай Коласа і Купалы карыстаецца малы працэнт насельніцтва. Часцей яе можна пачуць ад творчай і навуковай інтэлігенцыі Беларусі, а таксама на дзяржаўных тэле- і радыёканалах, у перыядычных выданнях і справаводстве. Таму словы вядомага дзеяча беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі” – сваёй актуальнасці не губляюць.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовыПапулярызуюць родную мову сярод моладзі ў першую чаргу настаўнікі-філолагі, а ў Міжнародны дзень –асабліва. Кожны год, у лютым, калідоры навучальных устаноў напаўняюцца беларускімі песнямі, вершамі, моўнымі квэстамі, мілагучнай і меладычнай гаворкай.

З 18 па 21 лютага ў бібліятэках горада арганізавана акцыя “Родная мова – крыніца жыватворная”. Для сваіх наведвальнікаў бібліятэкары падрыхтавалі кніжна-ілюстраваныя выставы, чытацкую эстафету “Чытаем на роднай мове”, інформ-кактэйль “На мове роднай размаўляю”, літаратурнае падарожжа “Беларуская мова – мелодыя сэрца”, пазавальную гадзіну “Слова роднае жывое!”. А менавіта 21 лютага супрацоўнікі бібліятэк размаўляюць з наведвальнікамі толькі па-беларуску.

Алена БРЫЧ

Фота аўтара і з адкрытых крыніц.

 

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Оставить комментарий

Похожие новости

В Пинском районе чествовали родителей образцовых военнослужащих

pv

Среди победителей областного конкурса на лучший слайд-шоу – ребята из Пинской и Логишинской школ

pv

На памятном знаке «Морское братство — нерушимо» установлена табличка с QR-кодом

pv
ТГ канал