11.4 C
Пинск
Вторник, 16 сентября, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

14 мая — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга

  Паважаныя жыхары і госці Пінска!

  Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

  Галоўныя сімвалы нашай краіны — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, уяўленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці нашай Айчыны. Волей народа герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў. У гэтых светлых сімвалах у поўнай меры ўвасоблены годнасць грамадска-палітычнага строю, накіраванага на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі — дзяржавы для народа.

  У дзень свята жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і творчых поспехаў ў працы. Няхай мір і дабрыня заўсёды перамагаюць на нашай зямлі, а дамы вашы будуць напоўнены радасцю, дабрабытам і шчасцем!

  Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт

   Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў

Похожие новости

В гимназии № 2 имени архиепископа Стефана города Пинска открылся клуб духовно-нравственной направленности «Фавор»

pv

В Комитете госконтроля рассказали, кто чаще всего обращался за помощью

pv

Инспектор напомнил родителям правила безопасности

pv
ТГ канал