20.8 C
Пинск
Воскресенье, 8 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
ОбществоПинщина в лицах

Пінкавіцкі дзіцячы сад — прыгатавана з любоўю

Штодзень спяшаецца ў дзіцячы сад Вольга Мікалаеўна Лінкевіч, шэф-кухар Пінкавіцкага дзіцячага сада. Пятнаццаць гадоў назад, у 2008-м, прыйшла яна сюды, а з 2014-га пераведзена шэф-кухарам.

За гэты час шмат змяненняў адбылося на харчаблоку: пасля рамонту аднавіліся памяшканні, у тым ліку для захоўвання прадуктаў; з’явіліся раздзявалка, санітарны пакой для работнікаў; аддзелам па адукацыі Пінскага райвыканкама набыта шмат новага абсталявання і посуду. У пакоі побач з харчаблокам устанавілі камп’ютар, правялі інтэрнэт, штодзённае меню складаецца з дапамогай спецыяльнай праграмы “Маша”, заяўкі на прадукты таксама падаюцца праз камп’ютар.

Пінкавіцкі дзіцячы сад - прыгатавана з любоўю

Працоўны дзень кухара пачынаецца вельмі рана, з 6 гадзін. Разам з калегамі яны актыўна бяруцца за справу, бо харчаванне дзяцей ідзе па строгім графіку: снеданне, абед і падвячорак. І ўжо ў 8.05 прыйдуць памочнікі выхавальнікаў за сняданкам: смачнай кашай, запяканкай, маннікам або амлетам. А ў 12.50 за сталы сядуць выхаванцы ў чаканні абеду, які абавязкова складаецца з салата, з першай стравы, а гэта боршч ці суп, другой стравы – катлета ці шніцэль, мясны рулет ці фрыкадэлькі, і абавязкава духмяны кампот.

Вольга Мікалаеўна адзначае:

– Я адна нічога б не зрабіла. У нас склалася добрая каманда: гэта кухары Ірына Валянцінаўна Хаменка, Алена Васільеўна Пашкевіч, рабочыя Вольга Вячаславаўна Петручэня і Таццяна Мікалаеўна Страшэўская, якая нядаўна прыйшла да нас, але адразу ўсё зразумела і спрытна ўзялася за работу, і кладаўшчык Святлана Валер’еўна Сняжко. Ды і ўмовы ў дзіцячым садзе зараз вельмі добрыя. Мы гатуем тры разы на дзень згодна з прыкладным меню, распрацаваным тэхнолагам Цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. Наш абед таксама атрымліваюць і работнікі сада.

На пытанне, ці цяжка гатаваць на столькі чалавек, Вольга Мікалаеўна, не задумваючыся, адказала, што не: калі робіш гэта з душой, з любоўю – ўсё ў радасць.

– Вольга Мікалаеўна і яе калегі – гэта кухары ад Бога, – заўважае загадчык установы адукацыі Наталля Пятроўна Афанасьева. – Яны не проста гатуюць, а перажываюць за кожную страву, каб атрымалася смачна, спадабалася дзецям, не было адходаў. Пра такіх смела можна сказаць, што маюць залатыя рукі і вялікае добрае сэрца, без чаго, я ўпэўнена, немагчыма працаваць у дзіцячым садзе. А яшчэ, – працягвае Наталля Пятроўна, – нашу Вольгу Мікалаеўну і ў раёне паважаюць, у аздараўленчы лагер “Парэчча” гатовы ўзяць на ўсе змены, бо яна і гатуе смачна, і ў дакументацыі добра разбіраецца. Увогуле, мне, як кіраўніку, вельмі пашчасціла, што сабралася такая каманда на харчаблоку. Усе малайцы, добрасумленныя, адказныя, дружныя і дысцыплінаваныя. Ніякіх нараканняў на прыгатаваныя стравы няма ні з боку дзяцей і іх бацькоў, ні з боку педагогаў.

– Я вельмі задаволена тым, што можна харчавацца на рабоце, – расказвае член савета па харчаванню, кіраўнік фізічнага выхавання Ганна Сцяпанаўна Стахаевіч. – Па-першае, у нас вельмі смачна гатуюць, па-другое, для здароўя карысна атрымліваць паўнацэнны гарачы абед замест хатняга бутэрброда. І разлічвацца за ежу зручна: праз банк, сістэму ЕРЫП. Ёсць адказны чалавек, які сочыць за нашым разлікам, таму ніякіх праблем.

Вельмі радасна на душы, калі, заходзячы ў садок, адчуваеш пах запяканкі і салодкай кавы, які не зблытаеш ні з чым. Гэта пах дзяцінства.

Больш за ўсё радуюць работнікаў харчаблока пустыя талеркі і простае слова “дзякуй”. Таму і на работу яны прыходзяць заўсёды з радасцю, бо ведаюць – дзеці чакаюць іх смачных страў!

Ніна АЛЯКСАНДРАВА.

Фото прадастаўлена Пінкавіцкім дзіцячым садам.

Злева направа: Алена Васільеўна Пашкевіч, Вольга Мікалаеўна Лінкевіч, Ірына Валянцінаўна Хаменка.

Оставить комментарий

Похожие новости

Акция «Безопасные каникулы»

pv

Николай Ковалько: «У строителей сейчас самое благоприятное время. Необходимо донести это молодёжи»

pv

Бывшие супруги безуспешно делили имущество. Помог медиатор

pv
ТГ канал