2.5 C
Пинск
Пятница, 27 декабря, 2024
Пiнскi Веснiк
Пинщина в лицах

Ірына Барычэўская: «Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»

З Ірынай Мікалаеўнай Барычэўскай мы сустрэліся на рабоце. Каля сямі гадоў яна жывёлавод у ААТ «Ласіцк». Працоўны дзень жанчыны пачынаецца з 4.00 і заканчваецца ў 18.00. Хаця, бывае, і пазней – пазаштатныя сітуацыі з жывёламі здараюцца часта, і тады ніхто не сочыць за раскладам.

Ірына Барычэўская: «Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»Ірына Барычэўская нарадзілася ў Кобрыне ў сям’і рабочых. Па сямейных абставінах яны пераехалі ў Жабінку, дзе Ірына скончыла сярэднюю школу. Пасля паступіла ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут на зоаінжынерны факультэт, атрымала спецыяльнасць «зоаінжынер». Ужо на першым курсе было зразумела: дзяўчына ідзе ў прафесію па прызванні. Тут, у інстытуце, Ірына пазнаёмілася са сваім будучым мужам Эдуардам Сцяпанавічам.

– Ён не адразу мне спадабаўся, – успамінае Ірына Мікалаеўна. – Здаўся занадта дарослым і негаваркім. Але, потым зразумела, што ён вельмі добры і адкрыты чалавек.

Ірына Барычэўская: «Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»На апошнім курсе інстытута яны ажаніліся. Пасля сканчэння вучэбнай установы адправіліся на працу на малую радзіму Эдуарда Сцяпанавіча – у Ласіцк (ён родам з суседняй вёскі Ладараж). Кіраўніцтва гаспадаркі выдзяліла жыллё для маладой сям’і. Эдуард Сцяпанавіч стаў працаваць загадчыкам жывёлагадоўчага комплексу, а Ірына Мікалаеўна – яго памочніцай. З цягам часу ў іх нарадзілася двое дзетак: Дзмітрый і Марыя.

Пасля выхаду з водпуску па догляду за дзецьмі Ірына Мікалаеўна доўгі час працавала прадаўцом у мясцовым магазіне, апошнія сем гадоў — жывёлаводам.

Ірына Барычэўская: «Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»Пад апекай у Ірыны Мікалаеўны знаходзяцца 100 цялят ад нараджэння да трох месяцаў.

– Без правільнай тэхналогіі кармлення і трымання цялят выніку не бу-дзе, – расказвае жывёлавод. — Важна ствараць умовы: гэта падтрыманне санітарна-гігіенічных норм, правільнае кармленне, паенне жывёл і насціл.

З усім гэтым Ірына Мікалаеўна спраўляецца.

– Самае галоўнае для мяне ў працы – гэта дысцыпліна, – дзеліцца мая субяседніца. – У сельскай гаспадарцы мы працуем на агульны вынік, і, каб ён быў высокім, патрэбна пачынаць з сябе, адказных адносін да сваёй справы. Патрэбна быць спагадным, працавітым. Хочацца, каб маладое пакаленне, якое фактычна расло на маіх вачах, хварэла сваёй працай, стаяла за сваю гаспадарку гарой.

– Беларуская малочка – сёння гэта брэнд. Калі вы заходзіце ў магазін і бачыце вялікі выбар малочных і мясных прадуктаў, што вы адчуваеце як чалавек датычны? – пытаюся я.

– Асартымент, канешне, вызывае пачуццё гонару. Калі я толькі прышла
працаваць, нават і прадставіць сабе не магла, наколькі ўсё зменіцца. Калі раней на прылаўку можна было знайсці толькі малако, кефір, сыр, тварог і масла, то зараз вочы разбягаюцца ад разнастайнасці прадукцыі, прычым з’яўляюцца ўсё больш цікавыя навінкі. Прыемна адчуваць сябе датычным, бо менавіта працаўнікі сяла ствараюць якасную сыравінную базу, якая з’яўляецца асновай для якасных малочных і мясных прадуктаў.

Ірына Барычэўская: «Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»У вольны час Ірына Мікалаеўна з задавальненнем займаецца вырошчваннем кветак, любіць чытаць, а таксама хадзіць па грыбы.

– Вельмі радасна, калі знаходзіцца хвілінка ўзяць у рукі томік Ларсана, Марынінай, – дзеліцца мая субяседніца.

– Што для вас шчасце? – цікаўлюся я.

– Шчасце – даволі мнагамернае паняцце і асаблівы стан душы, – расказвае яна. – Упэўнена, што калі дома любоў і разуменне, тады і работа ладзіцца, і свет цябе прымае з радасцю. Шчаслівы бляск у вачах маіх дзяцей, абдымкі ўнукаў – усё гэта дае сілы. Крыніца майго жыцця – у сэрцы тых людзей, якія сваёй верай, праўдай і асабістым прыкладам дапамагаюць мне станавіцца лепш і рухацца наперад, новым марам і здзяйсненням.

– Аб чым вы марыце?

– У гэты няпросты час я мару пра мір. У сем’ях, калектывах, гарадах і краінах. Кожны з нас хоча адчуваць спакой і ўпэўненнасць у заўтрашнім дні. Мне здаецца, што шчасце, здароўе і любоў блізкіх – гэта самае лепшае і неацэннае, чым можа ўзнагародзіць чалавека Усявышні.

Так здарылася ў жыцці Ірыны Мікалаеўны, што не стала блізкага і дарагога ёй чалавека – мужа. Вядома, з гэтай стратай ёй цяжка мірыцца. Але жанчыну падтрымліваюць дзеці, унукі Іван і Максім, а таксама задавальненне прыносіць любімая праца.

Таццяна ПАЛХОЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

Влада Самосюк: искусство пряников к Новому году

pv

Золотых юбиляров совместной жизни торжественно чествовали в районном загсе

pv

Александр Царюк: «Многолетний опыт, высокая квалификация, ответственное отношение к делу, современные технологии – составляющие успеха Пинских теплосетей»

pv

Вы не можете скопировать содержимое этой страницы

ТГ канал