-0.5 C
Пинск
Воскресенье, 22 декабря, 2024
Пiнскi Веснiк
Молодёжная столица

Маладзёжная сталіца ў асобах



У мінулую нядзелю ў краіне адзначылі Дзень моладзі.
Пінск сёлета названы маладзёжнай сталіцай Беларусі.
Сёння «ПВ» расказвае аб некаторых прадстаўніках маладога пакалення.


Віктар МАСЛЯК — наладчык тэхнічнага абсталявання філіяла «Камертон» ААТ «ИНТЕГРАЛ». Працуе на прадпрыемстве малады чалавек з 2013 года і зарэкамендаваў сябе як прафесіянал. Але ж падтрымка бесперабойнага працэсу работы абсталявання для вырабу крэмніевых пласцін — не адзінае, чым займаецца юнак і за што заслужыў павагу калег.


Віктар — актыўны чалавек з 
пазітыўным поглядам на жыццё, таму не дзіва, што ён прываблівае людзей. Разам з калегамі ездзіць на турыстычныя злёты, удзельнічае ў гарадскіх мерапрыемстах. Мінуў год, як запусціў сярод калег праз Вайбер гульню «Сезон палявання». Не, гаворка не ідзе пра сапраўднае паляванне — гэта віктарына, галоўнай тэмай якой з’яўляецца родны горад над Пінай.


— Першы сезон разгортваўся 
на працягу чатырох месяцаў. Кожныя выхадныя я закідваў фотаздымак адной гісторыка-культурнай каштоўнасці горада. Удзельнікам патрэбна было назваць, што адлюстравана, і распавесці крыху пра гэта, — тлумачыць Віктар. — За кожны правільны адказ залічваліся балы. Потым вызначаліся пераможцы, якім уручалі падарункі.


Ужо прайшло два сезона гэтай 
гульні. Моладзі пінскага «Камертона» спадабалася, з’явілася магчымасць пазнаць родны горад, яго гісторыю і даволі актыўна правесці свой вольны час. Зараз усе з нецярпеннем чакаюць новы «Сезон».

У 2009 годзе Мікіту ВЯРЭНІЧА бацькі аддалі ў хакей. І так склалася, што юнак загарэўся гэтым відам спорту. Ужо два сезона як ён іграе ў складзе хакейнага клуба «Пінскія ястрабы».


Мікіта нападаючы. Звычай
на ў гульнях яму больш за ўсё запамінаецца не толькі напружаная барацьба, але і кожная забітая ў вароты праціўніка шайба.


На адным з матчаў юна
ка запрыкмецілі трэнеры салігорскага ХК «Шахцёр» і запрасілі на прагляд. Іспыт ён вытрымаў, трапіў у тутэйшы фарм-клуб і некалькі матчаў правёў у вышэйшай лізе. «Пінскія ястрабы», дарэчы, выступаюць у экстра-лізе. Зараз, на новы сезон, «Шахцёр» будзе арэндаваць Мікіту.


Хакей займае большую част
ку жыцця маладога пінчука, але ёсць месца і іншым захапленням. Хуткасць і рэакцыю дапамагаюць развіваць заняткі боксам. Да таго ж гэты від спорту выхоўвае вынослівасць.


Прыкладам для Мікіты 
з’яўляецца канадскі хакеіст Конар Макдэвід. «Ён хуткі і тэхнічны, а гэта ў нашым спорце вельмі важныя якасці», — адзначае спартовец. А яшчэ хлопец фанат расійскага ХК «СКА».


Мікіта марыць стаць гульцом 
кантынентальнай хакейнай лігі. І мы жадаем яму дасягнуць гэтай вышыні.

Варатар — апошняя надзея і апора каманды. Гэта вялікая адказнасць. У Пінску яна ўскладзена на Станіслава ЛЯЦКО.


Як і многія хлапчукі, Станіслаў 
любіў ганяць мяч у двары, атрымлівалася нядрэнна. І ён вырашыў пайсці займацца любімай справай прафесійна. Гэта было ў 2009 годзе.


У 2016-м гарадскі футбольны 
клуб «Волна-Пинск» заключыў з ім кантракт. Спачатку юнак іграў на пазіцыі нападаючага, а потым паспрабаваў варатаром. Вось і дагэтуль ён апошні рубеж на шляху мяча праціўніка.


Для пінчука кожная гульня — 
гэта чарговае выпрабаванне яго здольнасцей і прафесійнасці. Акрамя трэніровак і гульняў, юнак свае сілы аддае вучобе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Ён — будучы футбольны трэнер.


— Не ўяўляю свайго жыц
ця без футбола, — прызнаецца Станіслаў.


Магчыма, у Пінску з’явіцца другі 
Леў Яшын.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

В День знаний в ПолсеГУ прошли гонки на ялах среди факультетов и лицея

pv

Участники студотрядов посетили экскурсию на экотропе “Озеро Блудное”

pv

В рамках молодежного поезда для гостей выступил заслуженный коллектив РБ “Дарлинг”. Фоторепортаж

pv

Вы не можете скопировать содержимое этой страницы

ТГ канал