9 C
Пинск
Пятница, 17 октября, 2025
Пiнскi Веснiк
Молодежка

Сустрэчы ў цудоўны час Раства Хрыстова

Адыйшло Раство, а з ім і зімовыя канікулы. Калядны час зазвычай самы радасны ў годзе, час, калі ялінка ўпрыгожына, калі паветра напаўняецца водарамі мандарынаў і смачных цукерак.

На другі день Раства Маладзёжны савет Пінскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі наведаў выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пінскага раёна, каб разам стварыць цуд.

Сустрэчы ў цудоўны час Раства Хрыстова

Моладзь з дзецьмі спявалі калядкі, танчылі, знаёміліся з гісторыяй сімвала Раства – ялінкай і дарылі адзін аднаму самае важнае ў марозныя дні – цёплыя і радасныя ўсмешкі.

Таксама члены савета вырашылі паднесці не толькі салодкія і зімовыя падарункі, але і развіваючыя. Сацыяльна-педагагічнаму цэнтру былі перададзены разнастайныя настольныя гульні, гульні-трэнажоры для развіцця маторыкі і памяці, настольнае лато, даміно і пазлы.

Сустрэчы ў цудоўны час Раства Хрыстова Сустрэчы ў цудоўны час Раства Хрыстова

Для некаторых з нас гэтая сустрэча была асаблівай яшчэ і таму, што сярод дзяцей СПЦ былі іх навучэнцы. І гэтае трапятанне сустрэчы паказала, якім цудоўным, на самай справе, бывае Раство.

Пераапранутыя ў калядоўшчыкаў настаўнікі і выхаваўцы, дзеці – ў звяроў і прынцэс, разам стварылі прыгожую і кранальную калядную гісторыю.

Сустрэчы ў цудоўны час Раства Хрыстова

З Новым годам і Раством Хрыстовым!

Анастасія Васілевіцкая, настаўнік ДУА «Табульская сярэдняя школа» Пінскага раёна, член Маладзёжнага Савета раённай арганізацыі прафсаюза.

Похожие новости

В здоровом теле, здоровый дух

pv

Областной этап IV ресубликанского конкурса молодых журналистов «Пресс-код»

pv

Молодежь Пинщины помогает бездомным животным

pv
ТГ канал