8.9 C
Пинск
Среда, 2 апреля, 2025
Пiнскi Веснiк
Молодежка

Рэспубліканскі дыплом конкурсу юных экскурсаводаў, ці Удалае пазіцыянаванне народнага музея

Юны вядучы-экскурсавод народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа Віталій Антановіч стаў удзельнікам заключнага этапу конкурсу. І не проста ўдзельнікам, а прызёрам.
Гэтую навіну паведаміла кіраўнік Віталія, метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна Жанна Верыч.

Рэспубліканскі дыплом конкурсу юных экскурсаводаў, ці Удалае пазіцыянаванне народнага музея– Такому поспеху папярэднічала бліскучая перамога на вобласці, – дзеліцца Жанна Мікалаеўна. – Яшчэ мы прадставілі відэаролік, які ў свой час не быў адзначаны абласным журы. У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства сярод юных музейшчыкаў разгарэлася надзвычай напружаная барацьба. Таму дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі – вельмі важная для нас узнагарода.

Рэспубліканскі дыплом конкурсу юных экскурсаводаў, ці Удалае пазіцыянаванне народнага музеяПа словах Жанны Верыч, калі б на фестывалі была намінацыя “Прыз сімпатый гледачоў”, дык яна дасталася б менавіта Віталію. Бо нават канкурэнты горача падтрымлівалі яго выступленне. Тым самым прайшла выдатная, крэатыўная рэклама культурнага раённага брэнда – музея Якуба Коласа.

– Гэта ж трэба так любіць свой музей, каб з такім запалам яго прэзентаваць! – узрушана гаворыць Жанна Мікалаеўна. – Віталій Антановіч з таго дзясятка. Хоць ён ужо навучэнец Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа, юнак усё ж не забывае пра свой любімы музей.
Жанна Верыч вельмі ўдзячна адміністрацыі ўстановы адукацыі і куратару Віталія за ўзаемапаразуменне пры падрыхтоўцы да конкурсу.

Рэспубліканскі дыплом конкурсу юных экскурсаводаў, ці Удалае пазіцыянаванне народнага музеяP.S.
– Новыя ўражанні, новыя знаёмствы, сустрэчы са старымі сябрамі… Усё гэта добра. Толькі не адстае той, хто не спыняецца. У нас шмат-шмат задумак. Папулярнасць абавязвае працаваць і кантэнты выдаваць. Сачыце за нашымі навінамі! – напамінае Жанна Верыч.

Падрыхтавала Іна УРБАНОВІЧ.
Фота прадастаўлена Жаннай ВЕРЫЧ.

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинчанке Варваре Любечко – приз от министра образования Республики Беларусь Андрея Иванца

pv

В ПолесГУ закончил свою работу стартап-лагерь

pv

Увидели, как проходят теоретический и практический туры республиканской олимпиады по физической культуре и здоровью

pv
ТГ канал