-7.8 C
Пинск
Понедельник, 24 февраля, 2025
Пiнскi Веснiк
Молодежка

Пінчанка М.Мышкавец атрымала пашпарт з рук Прэзідэнта

  15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Палацы Незалежнасці адбылася ўрачыстая падзея — Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ўручыў пашпарты юным грамадзянам. Сярод дваццаці пяці школьнікаў была васьмікласніца сярэдняй школы №11 г.Пінска Марыя МЫШКАВЕЦ.

  Марыя — дзяўчына з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, яна ўдзельніца шматлікіх гарадскіх і рэгіянальных конкурсаў, піянерскі лідар, член Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, намеснік старшыні савета дружыны, актыўны ўдзельнік сацыяльных і дабрачынных акцый. Вынікам яе грамадскай дзейнасці стала паездка ў сталіцу на ўрачыстае мерапрыемства ў гонар 25-годдзя Галоўнага Закону краіны.

  — Я доўга не магла паверыць, што мяне абралі для такой падзеі, — дзеліцца ўражаннямі Марыя. — Прэзідэнт уручаў пашпарты — гэты момант, эмоцыі, якія мяне ахапілі, я доўга буду памятаць. Спачатку вельмі хвалявалася, а потым супакоілася і пачала атрымоўваць грандыёзнае задавальненне ад мерапрыемства. Самым запамінальным і яскравым стаў непасрэдна момант уручэння пашпарта Прэзідэнтам.



  Дарэчы, 25 шчасліўчыкаў правялі ў сталіцы два дні. Ім паказалі горад, музеі Вялікай Айчыннай вайны і старых кніг, што ў педагагічным універсітэце імя М.Танка. Падарожнічалі па Мінску разам з супрацоўнікамі Міністэрства адукацыі і прадстаўнікамі цэнтральнага камітэту БРСМ.

  І ўсё ж такі самай цікавай стала экскурсія па Палацу Незалежнасці. За ўсю гісторыю суверэннай Беларусі гэта быў трэці выпадак, калі камусьці дазволілі зайсці ў рабочы кабінет Прэзідэнта. А там юнакам і дзяўчатам паказалі першае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое Марыі ўдалося пагартаць.

  Там жа, у Палацы Незалежнасці, пабывалі і ў музеі падарункаў Прэзідэнту, дзе больш за ўсё ўразіла ручка Папы Рымскага. Школьнікам расказалі, што менавіта гэтай ручкай быў падпісаны важны дакумент.

  — У гісторыі кожнай установы адукацыі ёсць важная падзея, якая застаецца ў памяці на ўсё жыццё ў дзяцей, бацькоў, педагогаў, — падзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №11 Алена Міхайлаўна Чарняковіч. — І менавіта такой падзеяй стаў удзел нашай вучаніцы ў рэспубліканскай акцыі «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Маша вельмі ініцыятыўная, у яе ярка выражана пазіцыя арганізатара. І ўвогуле яна адказны і прыстойны чалавек. Яна на высокім узроўні прадставіла сябе, школу і родны горад падчас адкрытага дыялогу з прадстаўнікамі БРСМ і Міністэрства адукацыі.

  Мы жадаем Марыі і далей з гонарам несці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота аўтара і БелТА

Оставить комментарий

Похожие новости

Ребята из средней школы № 12 участвовали в семинаре, дегустировали блюда школьной столовой

pv

В пинских колледжах прошли акции «В защиту жизни!»

pv

Выбираем студотряд

pv
ТГ канал