Так называўся рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых работ, які быў прымеркаваны да Дня родный мовы і праводзіўся па ініцыятыве Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэдакцыі часопіса «Роднае слова» і канала «Культура» Беларускага радыё.
Творчае спаборніцтва скіравана на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.
У гэтым годзе на конкурс паступіла каля 400 навукова-даследчых работ з усёй краіны. Аўтараў, чые праекты набралі найбольшую колькасць балаў, запрасілі разам са сваімі выкладчыкамі-кіраўнікамі і роднымі на цырымонію ўзнагароджання ў Мінск. Яна адбылася 18 лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сярод тых, хто адправіўся ў сталіцу, была і навучэнка Пінскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Юлія Прымачэнка разам са сваім кіраўніком – выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Таццянай Факадзей. Дзяўчына падрыхтавала даследчую работу “Уласныя імёны населеных пунктаў Піншчыны”. Журы высока ацаніла намаганні Юліі і адзначыла яе дыпломам III ступені і памятным падарункам – кнігай “Беларуская мова ад А да Я”.
У той дзень госці сталіцы таксама змаглі наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, прысвечаны гісторыі беларускага мовазнаўства, жыццю і дзейнасці знакамітага пісьменніка, а таксама багатай калекцыі беларускіх дыялектных слоўнікаў і рукапісаў.
– Мерапрыемства было яркім і запамінальным, пакінула ў сэрцы добрыя ўспаміны, дало магчымасць яшчэ раз пачуць нашу родную мілагучную беларускую мову, – падкрэсліла Таццяна Факадзей. – Нам, выкладчыкам, варта адзначыць актуальнасць даследаванняў моладзі ў галіне беларускай мовы і культуры, важнасць выхавання ў падрастаючага пакалення любові і павагі да сваёй мовы, гонару за сваю Радзіму. Кожны прысутны добра ўсвядомiў для сябе, што мова – гэта сапраўды наша багацце, тое, што дазваляе адчуваць сябе беларусам.
Іна УРБАНОВІЧ
Фота прадастаўлена Пінскім аграрным каледжам
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
