6.5 C
Пинск
Четверг, 30 января, 2025
Пiнскi Веснiк
Молодежка

Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовы

Фарміраваць цікавасць і любоў да гісторыі, у першую чаргу да побыту і культуры нашых продкаў, абуджаць павагу да слова, паглыбляць і расшыраць веды па фальклоры, этнаграфіі, літаратуры, музыцы, выхоўваць цікавасць да беларускіх традыцый – такія мэты ставілі перад сабой выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж» падчас правядзення Дня роднай мовы ў межах тыдня цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных прадматаў.

Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовыСвяткаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для каледжа, важным святам для навучэнцаў і педагогаў, – адзначае выкладчык беларускай мовы і літаратуры Алена Сямёнаўна Якубовіч. – Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Навучэнцы гэта разумеюць і стараюцца ўдасканальваць сваё валоданне роднай мовай не толькі на ўроках, але і пазакласных мерапрыемствах.

«Хата з матчынай душою» – пад такой назвай прайшло фальклорнае свята.  Сцэна актавай залы была стылізавана пад беларускую хату. На покуці вісяць абразы, упрыгожаныя ручнікамі, ля ўвахода размешчана печ. На сценах развешаны ручнікі, тканыя посцілкі. На стале, на падлозе стаяць рэчы дзяжа, бойка, прасніца, пранік, качалка, кашы, збаны, гарлачы, лапці. Кожны ўдзельнік свята падыходзіў да пэўнай рэчы, расказваў і паказваў, як ёю карыстацца. Чалавек імкнуўся самвалічна ўпарадкаваць свет вакол сябе, вызначыць месца і ролю кожнай рэчы. Каб прысутным была больш зразумела сутнасць абрадаў, пакінутых нам у спадчыну продкамі, выступаючыя імкнуліся патлумачыць змест розных рытуальных сітуацый, а таксама сэнс тых ці іншых атрыбутаў.

Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовы Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовы Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовы Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовы Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовы Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовы Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовы Фальклорнае свята адбылося ў аграрным тэхналагічным каледжы да Дня роднай мовыНяхай жа душа беларускага чалавека нарэшце апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!

Па інфармацыі ПГАТК.

Оставить комментарий

Похожие новости

В Жидченской средней школе прошло мероприятие «Молодость – время выбора. Куда поступать учится?»

pv

Пинские молодёжные отряды охраны правопорядка принимают активное участие в период электоральной кампании

pv

БРСМ наградил лучших бойцов МООП, в их числе пинчане

pv

Вы не можете скопировать содержимое этой страницы

ТГ канал