– Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю – гэта рух наперад, бо свет не стаіць на месцы. Мы павінны ўлічваць сучасныя рэаліі. Будучы рэферэндум – гэта магчымасць прыняць удзел у лёсе роднай Беларусі. Важна, што ў праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі ў прыярытэце застаюцца клопат пра чалавека, узровень і якасць яго жыцця.

Таксама з’яўляецца актуальным у свеце патрабаванняў часу змест артыкула 28, дзе замацаваны ўмовы для абароны персанальных даных і гарантавання бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні, – разважае выконваючая абавязкі старшыні Пінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» Людміла БЫЛІНСКАЯ. – З’яўляюся жыхаром Пінска – горада з багатым гераічным і гістарычным мінулым, поўнасцю падзяляю палажэнні артыкулаў 15 і 54, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці пра Вялікую Айчынную вайну, гераізм народа, выхаванне патрыятызму.
Падтрымліваю таксама замацаванне ў прававым полі традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей. На маю думку, палажэнне аб сацыяльнай адказнасці кожнага грамадзяніна, аб яго абавязку ўносіць асабісты ўклад у агульную справу, якім дапоўнены артыкул 21, – залог развіцця грамадства і краіны. Згодна з павелічэннем тэрміну паўнамоцтваў парламента з чатырох да пяці гадоў, а таксама з устанаўленнем адзінага дня галасавання. Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, упэўнена, накіраваны на ўмацаванне і развіццё нашай дзяржавы.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
