14 жніўня праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памяць аб Паходжанні Чэсных Дрэваў Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
У народным календары свята называюць першым або Мядовым Спасам. У гэты час пчолы заканчваюць сваю працу і рыхтуюцца сустракаць халады. Верылі, калі ў гэты дзень не сабраць з вулляў увесь мёд, то яго забяруць пчолы з суседніх пасек.
На свята ў храмах свяцяць мёд, ваду і духмяныя букеты (так званыя «макавейчыкі»), а ў сем’ях ладзяць сціплыя, але сардэчныя застоллі, памятаючы пра галоўны закон – шчодрасць і падзяку зямлі за яе дары.
Свята яшчэ называюць Макавеем (ці Макавым Спасам), бо паспявае мак, які таксама неслі ў храм. Потым з ім пяклі бліны і пірагі. А вось назва Мокры Спас (або Спас на вадзе) нагадвае пра традыцыю асвячэння вады: у гэты дзень праводзілі крыжовыя хады на крыніцы і азёры, купаліся самі і купалі жывёлу, каб змыць з сябе ўсё злое і хворае.
Мёд сімвалізаваў крыніцу мудрасці, вечнае абнаўленне жыцця і магічных сіл. Ім абавязкова частавалі дзяцей, суседзяў, родных, бедных і хворых. Адступленне ад гэтага магло прывесці да таго, што рой пчол пакіне гаспадара назаўсёды. Калі хворы прасіў мёду, а пчаляр адмаўляў, у яго справах наступалі няўдачы.
На першы Спас гаспадыні пяклі блінцы (тонкія «наліснікі» і румяныя бліны на сыраваце), каб абмакваць іх у свежы мёд або ў «макавае малако» (мак, расцёрты з цукрам). Напіткам, які падавалі да стала, была медавуха. Яе гатавалі з сокам брусніц, чарніц і маліны, а потым вытрымлівалі ў склепе ад тыдня да двух. Пяклі і шулікі – постнае пячэнне, якое таксама шчодра палівалі мёдам.
Лічылі, што пасля свята адлятаюць стрыжы і ластаўкі. Калі ж птушкі затрымаліся, то восень будзе цёплай . «Ад першага Спаса – халодныя росы», – заўважалі людзі, рыхтуючыся да надыходу восені. А яшчэ казалі: «Першы Спас – праводзіны лета. У першага Спаса ўсяго ў запасе» .
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
