Пинский район /ПВ/ 12 жніўня праваслаўная царква ўшаноўвае памяць святых апосталаў Сілы і Сілуана – вучняў апостала Паўла, якія прапаведавалі хрысціянства ў I стагоддзі.
У народным календары гэта Сілін дзень, дзень Сілы і Сілуяна, або проста Сіла.
Ён быщ важнай мяжой, часам, калі завяршалася жніво і пачыналася сяўба новага хлеба. Свята нагадвала: сіла чалавека – у яго працы і веры ў зямлю-карміцельку.
Лічылі, што само імя святога надае чалавеку асаблівую моц. Казалі: «На Сілу нямоглы волатам жыве», «Святы Сіла дадасць мужыку сілы». Нават слабы чалавек у гэты дзень мог адчуць прыліў багатырскай моцы. Галоўная ўмова – шмат і старанна працаваць.
Сілін дзень лічыўся лепшым тэрмінам для сяўбы азімага жыта. Прыказкі сцвярджалі: «Хто на Сілу жыта пасее – у таго на хлеб надзея», «Паміраць сабірайся, а жыта сей!».
Паспявалі да гэтага дня скончыць жніво – значыць, можна было брацца за новую сяўбу.
12 жніўня ўшаноўвалі Івана-воіна, якога лічылі абаронцам ад зладзеяў і крыўдзіцеляў. Верылі: калі адслужыць яму малебен, то ён нашле на ворага страшную кару. Да яго звярталіся, каб адшукаць украдзеныя рэчы.
Прыкмецілі: пахмурна і прахалодна – дажджу можна не асцерагацца, працы ідуць без прыпынку. Душна, цяжка, казуркі злыя – чакай дажджу. Ясны і сонечны дзень – восень будзе сухой і цёплай.
Ранішняя раса прадказвала добрае надвор’е.
Верылі, што ў Сілін дзень лапух аддае сваю сілу чалавеку. Гаварылі: «Як толькі абсушыць сонца лісце – час лапуху пакланіцца».
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
