Пинск /ПВ/ 21 красавіка царква памінае святога Ірадыёна. Ён быў адным з сямідзесяці пасланнікаў, якіх Ісус выбраў для распаўсюджвання вестак пра сябе, сваяком апостала Паўла. Разам з іншымі святымі прапаведаваў хрысціянства, пацярпеў шмат пакут ад язычнікаў і быў пакараны смерцю пры імператары Нероне.
У народзе свята называлі равучымі водамі, днём Радзівона-крыгалома, ледакола, Радзівонам-выверні аглоблі.
У гэты час актыўна ламаўся і раставаў лёд. За ім назіралі і рабілі пэўныя прагнозы на будучыню. Лічылі, калі лёд на рацэ становіцца грудамі, то і хлеба будуць груды. Верылі, што ў гэты дзень сонца сустракаецца з месяцам, каб распавесці адзін аднаму навіны. Калі сустрэча адбывалася з ясным сонцам і светлым днём – чакалі добрага лета, калі суправаджалася туманам і пахмурным небам, то і лета будзе “худым”. Назіралі і за тым, якога колеру месяц: калі чырванаватага – надвор’е будзе цёплым, але з навальніцай.
Пасля Радзівона распачыналі ворыва.
Так і казалі: «Радзівон вады прынёс, дастаў саху пераараць авёс». Лічылі, што лепш за ўсё прыступаць да сяўбы тады, калі крычыць жаба, калі з нор пачынаюць выходзіць краты альбо калі распускаецца лісце на бярозе і дубе. Пасеў працягваўся да тых часоў, пакуль цвілі яблыні і грушы.
У дзень Радзівона асабліва шанавалі вадаёмы і ваду. Ішлі чысціць рэкі і азёры. Гэтая традыцыя мела назву “адмыканне вясенніх вод”. Верылі, што без яе сапраўдная вясна не настане.
Раніцай 21 красавіка неабходна было ўмыцца крынічнай вадой. Выцірацца рушніком забаранялася, вада на твары павінна была высахнуць сама. Затым выпівалі шклянку калодзезнай вады, просячы ў яе падараваць здароўе і даўгалецце.
Забаранялася на Радзівона набіраць ваду з рэк і азёр для гаспадарчых патрэб, а таксама планаваць рыбалку ці паляванне – можна было застацца без дабычы ці ўвогуле ўтапіцца. Не куплялі ў гэты дзень карову ці каня. Лічылі, што яны доўга ў новага гаспадара не пражывуць.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
