12 ліпеня праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памяць першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла – вучняў Хрыстовых, якія прынеслі веру ў розныя куткі зямлі.
У народным календары гэты дзень лічыцца мяжой лета і адкрывае новы этап у жыцці сялян і рыбакоў.
Здаўна казалі: «Пятро прыйшоў – лета ўбавіў», бо пасля 12 ліпеня дзень пачынае прыкметна скарачацца, а ноч – даўжэць.
У народных павер’ях менавіта з гэтага часу адкрываўся вясельны перыяд. Лічылася, што маладыя, якія заручыліся з 12 ліпеня па 5 жніўня, пражывуць у згодзе і дастатку доўгае сумеснае жыццё. Нявесты щважліва прыглядаліся да прыкмет: калі на Пятра і Паўла раса багатая — быць шчасліваму замужжу.
Асабліва чакалі гэтага дня кумы. Яны наведвалі сваіх хрэснікаў з так званымі «абетнымі» пачастункамі – абавязкова прыносілі пірагі, караваі і салодкія булкі. Такім чынам падтрымліваліся духоўныя сувязі і шанаваўся абавязак перад богам. Старэйшыя расказвалі, што, калі кум не прыйшоў да хрэсніка, лічылася вялікім грэхам, бо святыя Пётр і Павел самі былі духоўнымі бацькамі многіх хрысціян.
А яшчэ яны лічацца лічацца ахоўнікамі рыбнага промыслу. У гэты дзень рыбакі ставілі ў царкве «мірскую» свечку – сабраную ўскладчыну ўсімі прамыслоўцамі з вёскі – і маліліся аб шчаслівым улове, каб увесь год ім спадарожнічала ўдача. Казалі: «Пятро на вуду благаслаўляе, а Павел сеткі не парве».
Гаспадыні пяклі абавязковыя «пятроўкі» – невялікія булачкі з травой і ягадамі. Дзеці запускалі лодкі-кармушкі з лісця, у якія клалі свечачкі – гэта сімвалізавала праводзіны лета.
Прыкмецілі: калі 12 ліпеня ідзе дождж – чакай, што бульба ў полі будзе гніць, а восень выдасца сырой. Яснае неба і спякота – знак, што ўвесь год будзе ўрадлівым і пагодлівым. Раса на досвітку – да сонечнага і цёплага дня, а па дарогах – да дажджу. Калі дождж трывае цэлы дзень – чакай яшчэ сорак дзён непагадзі. Калі на Пятра дзень спякотны – чакалі марознага Раства, а калі дажджлівы – на Каляды будзе адліга.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
