0.1 C
Пинск
Пятница, 19 декабря, 2025
Пiнскi Веснiк
Калейдоскоп

Народны каляндар: звону ў снежні многа – весялейшая дарога

Народны каляндар: звону ў снежні многа – весялейшая дарогаНародны каляндар: звону ў снежні многа – весялейшая дарога

19 снежня

Мікола-зімовы. Лічылі, што Святы выступае пачынальнікам сапраўднай зімы: «Да Міколы няма зімы ніколі».

Праводзілі Мікольшчыну – гаспадар, у якога была мікольская свечка, частаваў «братчыкаў» півам і брагай. Затым запаленую свечку пераносілі ў іншую хату, дзе яна захоўвалася да наступнага года.

20 снежня

Гэты дзень падводзіць рысу пад усімі святамі года. Дзяўчаты садзіліся за шыццё, рыхтавалі рэчы на будучыню.

Была такая прыкмета: калі сёння ідзе мокры снег, то лета будзе дажджлівым; калі снег сухі, то і летам можа быць засуха.

21 снежня

Дзень Анфісы-майстрыхі, Анфісы-рукадзельніцы. Дзяўчаты варажылі на жаніхоў. Рабілі гэта ў поўнай адзіноце пры дзённым святле падчас вышывання, прадзення ці ткання, каб ніхто не сурочыў. Прыгаворвалі: «Іголка-сястрычка, пакажы мне суджанага тварык! Перад кім з’яўлюся не ў палатняным, а ў сасватаным?»

Заўважылі: калі цэлы дзень ідзе снег, то лета будзе дажджлівым; калі дзень марозны, але сонечны, то зіма будзе цёплай.

22 снежня

Ганна Зімовая. Лічылася, што ў гэты дзень сонца памірае, а 25 снежня, калі дзень пачынае павялічвацца, яно нараджаецца зноў. Абыходзілі хлявы, каб кожную жывёліну павярнуць галавой да выхаду, пераварочвалі кожную рэч у пунях і свірнах, перамешвалі зерне – каб перавярнуць сваю гаспадарку на новы год – «на лета і да росту».

23 снежня

Чыталі замовы супраць начніцы, якая, па павер’ях, пужала дзяцей. Таксама саджалі на акно ляльку, якая павінна была перацягнуць увагу нячысціка на сябе.

Яснае надвор’е ў гэты дзень прадказвала маразы, ветранае і сухое – засушлівае лета.

24 снежня

Ніканаў дзень. Распальвалі вогнішчы, каб праславіць сонца. Без асаблівай неабходнасці з дому не выходзілі і спаць клаліся крыху раней. У каталікоў – Посная куцця. Насілі з песнямі «звязду». «Прыйшлі Калядкі – гаспадарам парадкі», «Калядкі – добрыя святкі: бліны ды аладкі».

Былі такія прыкметы: калі вароны вядуць сябе неспакойна, то будзе завіруха; калі на небе шмат аблокаў, хутка пахаладае.

25 снежня

Спірыдон Сонцаварот. Лічылі, што ў гэты дзень адбывалася сімвалічнае нараджэнне новага дня і новага года.

Казалі: «Пасля сонцавароту хоць на курыны крок, ды прыбудзе дзень». Быў такі звычай: у гонар сонца адкладалі па адным палене дроў, калі збіралася 12 пален, імі тапілі печ на Святы вечар – 6 студзеня. Гаспадыні прыкормлівалі грэчкай курэй, каб яны лепш несліся.

Падрыхтавала Алена Брыч

Фота з адкрытых крыніц

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

Народны каляндар: мароз у снежні і снег вышэй хаты – будзе год тады багаты

pv

Елка‑невеста — новый праздничный тренд

pv

Народны каляндар: снежань сцюжны з зімою дружны

pv
ТГ канал