Народны каляндар: якая Аксiння, такая i вясна.
6 лютага – дзень Прападобнай Ксеніі.
Блажэнная Ксенiя Пецярбургская, у iмя Хрыста юродзiвая, нарадзiлася ў першай палове 18 стагоддзя i жыла ў Санкт-Пецярбургу, але на 26-м годзе жыцця страцiла мужа. Тады яна раздала ўсю сваю маёмасць галоце i абрала для сябе цяжкi i складаны шлях юродства ў iмя Хрыста. За вялiкiя подзвiгi i цярплiвасць Бог надзялiў яе дарам прадбачання. Тыя, да каго яна завiтвала, пазней былi шчаслiвыя i мелi поспех у справах. Святая Ксенiя стала заступнiцай i ахоўнiцай сям’i, дабрабыту i ахвяравальнiцай розуму дзецям. I па сённяшнi дзень да яе звяртаюцца з малiтвамi i просьбамi.
У народным календары святая Аксiння атрымала iмя паўзiмнiцы i паўхлебнiцы, таму што азiмае зерне праляжала палову тэрмiну да ўзыходу, ды й старога хлеба з’едзена палова, а гэта значыць, што палова тэрмiну засталася i да ўраджаю новага хлеба: “З дня прападобнай Ксенii лiчаць, што да новага хлеба патрэбна столькi ж, колькi ўжо з’едзена, таму i паўхлебнiца!”
У гэты дзень назiралi за надвор’ем. Якая Аксiння, такая i вясна. Калі дзень сонечны – вясна чырвоная будзе, калі пахмурна – чакай позніх мяцеліц. Добрае цiхае надвор’е на Паўхлебнiцу – будзе прыгожая вясна. Калi на Аксiнню завея, то ўвесь корм падмяце (зiма яшчэ доўгая будзе).
6 лютага лічыўся цяжкім днём. Таму не раілі шыць, прасці, вязаць, перасцілаць ложак, каб не захварэць, стрыгці валасы і пазногці, каб не напалі суторгі. Каб не наклікаць смерць, нідзе не вязалі вузлоў. Нельга было ставіць брагу і квас, інакш восенню будзе неўраджай. Забаранялася на Аксінню расказваць свой сон.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
